OpenAI рыхтуе рэліз «думаючага» АІ, які абганяе чалавека

У індустрыі даўно ходзяць чуткі пра новую мадэль OpenAI: раней інсайдары пісалі, што АІ перавысіць здольнасці чалавека. Яго запуск чакаецца на працягу найбліжэйшых двух тыдняў.

4 каментарыя

Паводле даных Тhe Information, кампанія рыхтуе прэзентацыю новай АІ-мадэлі пад назвай Strawberry ў складзе прадукту ChatGPT. Нейрасетка адрозніваецца ад папярэдніх распрацовак кампаніі тым, што перад адказам праводзіць працэс «разважання», што можа патэнцыйна прывесці да дакладнейшых і рэлевантнейшых адказаў.

«Strawberry» вылучаецца сярод іншых АІ сваім унікальным падыходам да апрацоўкі запытаў карыстальнікаў. У той час як большасць існых АІ-мадэляў імкнецца хутчэй даць адказ, «Strawberry» здольная «абдумваць» свае адказы перад іх выдачай», — заявіла крыніца.

Хоць новая мадэль будзе інтэграваная ў чат-бот, яна застанецца самастойным прадуктам. Дакладны фармат яе працы застаецца незразумелым. Першая версія прадукту будзе абмежаваная ў магчымасцях: яна зможа апрацоўваць і генераваць толькі тэкставую інфармацыю.

Верагодна, Strawberry будзе платным. Мадэль можа мець абмежаванні на колькасць запытаў на гадзіну, а таксама прапаноўваць платныя падпіскі з дадатковымі функцыямі, такімі як хутчэйшая апрацоўка запытаў. Кошт падпіскі можа дасягнуць $2 тысяч.

Стартап бывшего главного ученого OpenAI привлек уже $1 млрд
По теме
Стартап бывшего главного ученого OpenAI привлек уже $1 млрд
Apple і Nvidia хочуць інвеставаць у OpenAI
Па тэме
Apple і Nvidia хочуць інвеставаць у OpenAI
OpenAI не хапае грошай: стартап пачынае новы раўнд інвестыцый пры ацэнцы ў $100 млрд
По теме
OpenAI не хапае грошай: стартап пачынае новы раўнд інвестыцый пры ацэнцы ў $100 млрд

Читать на dev.by