OpenAI адкрыла доступ да API ChatGPT для іншых кампаній

API Chatgpt ад OpenAI стаў даступны для іншых кампаній і распрацоўшчыкаў. Гэта спросціць для іх інтэграцыю чатбота ў фірмовыя прадукты, сайты і праграмы. Ён ужо выкарыстоўваецца Instacart, Quizlet, Shopify і Snap.

1 каментарый

Распрацоўшчыкі OpenAI кажуць, што дзякуючы шэрагу паляпшэнняў змаглі знізіць кошт вылічэнняў GPT у 10 разоў у параўнанні са снежнем. Цана для кліентаў — $0,002 за 750 слоў.

У аснове ChatGPT API ляжыць мадэль gpt-3.5-turbo — тая ж самая, што і ў ChatGPT. GPT-3.5 на гэты момант наймагутнейшая мадэль OpenAI для спараджэння тэксту, а дадатак «turbo» пазначае аптымізаваную і спагадлівейшую яе версію, якую апошнім часам тэсціравалі для ChatGPT.

Instacart — найбуйнейшая анлайн-дастаўка прадуктаў у ЗША — убудавала чатбот у праграму: ён дапаможа карыстальнікам падабраць, напрыклад, здаровую ежу для дзяцей, або раскажа, як прыгатаваць тую ці іншую страва. Shopify таксама будзе ўжываць ChatGPT для рэкамендацый у пошукавых запытах карыстальнікаў. Адукацыйная платформа Quizlet на базе чатбота зрабіла АІ-рэпетытара Q-Chat. Распрацоўшчыкі Snapchat на гэтым тыдні паказалі функцыю My AI, якая падказвае ідэі для падарункаў на дзень нараджэння, рэцэпты і піша вершы.

Акрамя гэтага, OpenAI адкрыла доступ да API сістэмы распазнання маўлення Whisper, паказанай мінулага верасня. Яна пераўтварае ў тэкст файлы ў фарматах m4a, mp3, mp4, mpeg, mpga, wav і webm. Цана — $0,006 за 1 хвіліну.

OpenAI перавабіла каля сотні працаўнікоў Google і Meta. Гэта амаль палова яе штату
Па тэме
OpenAI перавабіла каля сотні працаўнікоў Google і Meta. Гэта амаль палова яе штату
Як зарабляць на ChatGPT. Знайшлі якасны ўводны курс
Па тэме
Як зарабляць на ChatGPT. Знайшлі якасны ўводны курс

Читать на dev.by