OpenAI адкрыла доступ да API моўнай мадэлі GPT-4
Кампанія заявіла, што апублікавала API на шматлікія просьбы «мільёнаў распрацоўшчыкаў».
Кампанія заявіла, што апублікавала API на шматлікія просьбы «мільёнаў распрацоўшчыкаў».
Кампанія заявіла, што апублікавала API на шматлікія просьбы «мільёнаў распрацоўшчыкаў».
Доступ ужо адкрыты для тых, хто плаціць за праграмны інтэрфейс папярэдніх мадэляў без пратэрміновак. Новым карыстальнікам доступ выдадуць да канца ліпеня гэтага года. Затым OpenAI пачне павышаць ліміты на запыты ў залежнасці ад «вылічальных магчымасцей».
Таксама кампанія плануе да канца года дазволіць праграмістам «даналаджваць» GPT-4 і нейрасетку GPT-3.5 Turbo з дапамогаю сваіх набораў даных.
Моўную мадэль GPT-4 паказалі сёлета ў сакавіку. Яна можа разумець тэкст і выявы, а таксама лепш за папярэднія версіі дае рады крэатыўным запытам. Функцыя распазнавання выяў пакуль даступная не ўсім карыстальнікам.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.