OpenAI паспяхова лабіруе ў ЕС мяккія патрабаванні для сваіх АІ
Распрацоўшчык ChatGPT дамагаецца мякчэйшых падыходаў пры распрацоўцы заканадаўства, якое рэгулюе прымяненне генератыўнага штучнага інтэлекту.

Паводле даных Time, кампанія звярнулася да еўрапейскіх заканадаўцаў, каб тыя ўнеслі некалькі паправак у праект закона. OpenAI прапанавала не залічваць сістэмы АІ агульнага прызначэння (GPAI), куды ўваходзяць ChatGPT, DALL-E, да «высокарызыкоўных». Гэта накладае на іх самыя строгія забавязанні па бяспецы і празрыстасці.
OpenAI лічыць, што толькі кампаніі, якія відавочна ўжываюць АІ у галінах з высокай рызыкай, маюць выконваць правілы гэтай катэгорыі. «Сама па сабе GPT-3 не з’яўляецца сістэмай высокай рызыкі, але мае магчымасці, якія патэнцыйна могуць быць выкарыстаныя ў выпадках выкарыстання з высокай рызыкай», — пазначана ў дакуменце, які кампанія адправіла еўрапейскім чыноўнікам у верасні 2022 года.
Крыніца выдання ў Еўракамісіі пацвердзіла, што прадстаўнікі OpenAI занепакоеныя празмерным рэгуляваннем, якое можа паўплываць на інавацыі ў галіне АІ. З усяго відаць, лабіраванне выявілася паспяховым: у апошняй рэдакцыі законапраекта GPAI не залічваецца да катэгорыі высокарызыкоўных сістэм. Чакаецца, што дакумент будзе ўхвалены да канца гэтага года.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
чемоданчик напечатали и вперед
для ЕС и повозка с деньгами не пригодится