OpenAI падняла стаўкі ў барацьбе з Маскам — стварае ўласную сацсетку

OpenAI распрацоўвае ўласны аналаг X. Пра гэта піша The Verge са спасылкай на некалькі дасведчаных крыніц.

Пакінуць каментарый

Праект пакуль на ранніх стадыях, але ўжо гатовы ўнутраны прататып. Яго ядро — функцыя генерацыі выяваў ChatGPT, да якой дададзеная стужка навін. Генеральны дырэктар OpenAI Сэм Альтман у прыватных гутарках збірае меркаванні пра праект у людзей па-за межамі кампаніі. Ці будзе сацыяльная функцыя выпушчаная як асобная аплікацыя, ці стане часткай ChatGPT, пакуль невядома. Атрымаць каментар у кампаніі выданню не ўдалося.

Сацсетка, запушчаная ўнутры чат-бота або звязаная з ім, магла б стаць тузам у рукаве Альтмана ў яго пастаянных спрэчках з Іланам Маскам. У лютым Маск прапанаваў купіць OpenAI за $97,4 млрд, на што Альтман у адказ прапанаваў купіць «twitter», ужо перайменаваны ў Х, у 10 разоў танней.

Акрамя таго, выхад на рынак сацсетак азначаў бы яшчэ адно поле для канкурэнцыі з Meta, якая плануе дадаць сацыяльную стужку ў аплікацыю свайго ШІ-асістэнта, які рыхтуецца да запуску. Чуткі пра тое, што Meta рыхтуе аплікацыю-канкурэнта ChatGPT, з’явіліся некалькі месяцаў таму, і тады Альтман заявіў, што яго кампанія падумае пра стварэнне сацсеткі.

Сацсетка таксама дазволіла б OpenAI атрымліваць уласныя ўнікальныя даныя ў рэальным часе — такія, якія ўжо ёсць у X і Meta і выкарыстоўваюцца імі для навучання сваіх мадэляў. Чат-бот Grok, распрацаваны стартапам xAI Маска, уключае кантэнт з Х у свае адказы. А нядаўна xAI і ўвогуле набыў Х.

Адна з задумаў сацсеткі OpenAI у тым, каб з дапамогай ШІ паляпшаць кантэнт, якім абменьваюцца юзеры. Зрэшты, ці выйдзе такі прадукт на рынак, пакажа час.

Дарэчы, паводле дадзеных Appfigures, у сакавіку ChatGPT абагнаў TikTok і Instagram і стаў найпапулярнейшай аплікацыяй у свеце. За месяц яго ўсталявалі 46 мільёнаў разоў — на 28% больш, чым у лютым.

Маск хочет купить OpenAI за $100 млрд. Альтман в ответ предложил купить Х в 10 раз дешевле
По теме
Маск хочет купить OpenAI за $100 млрд. Альтман в ответ предложил купить Х в 10 раз дешевле
«Не думаю, что он счастливый человек»: Альтман ответил на предложение Маска купить OpenAI
По теме
«Не думаю, что он счастливый человек»: Альтман ответил на предложение Маска купить OpenAI
Маск внезапно продал Х своему ИИ-стартапу
По теме
Маск внезапно продал Х своему ИИ-стартапу
Светофоры в Калифорнии заговорили голосами Маска и Цукерберга
По теме
Светофоры в Калифорнии заговорили голосами Маска и Цукерберга

Читать на dev.by