OpenAI прыпыніла навучанне GPT-5
Генеральны дырэктар OpenAI Сэм Альтман пацвердзіў, што цяпер кампанія не займаецца навучаннем новай версіі моўнай мадэлі.

Паводле слоў Альтмана, цяпер OpenAI займаецца распрацоўкай GPT-4. «Акрамя GPT-4 мы займаемся і іншымі рэчамі, што, як мне здаецца, тычацца пытанняў бяспекі, якія важна вырашыць, і пра якія ў лісце зусім не гаворыцца», — дадаў Альтман. Кампанія не будзе займацца GPT-5 «яшчэ нейкі час», прычыны прыпынення ён не патлумачыў.
Раней група экспертаў у галіне штучнага інтэлекту выпусціла адкрыты ліст, у якім заклікала кампаніі прыпыніць навучанне платформаў «магутнейшых за GPT-4». Эксперты выказалі асцярогу з нагоды бяспекі будучых сістэм, аднак выказалі розныя ацэнкі патэнцыйнай пагрозы, якая зыходзіць ад штучнага інтэлекту.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.