Маск заснаваў АІ-кампанію для суперніцтва з OpenAI
Бізнэсовец заснаваў кампанію X.AI, яе зарэгістравалі ў штаце Невада, дзе заканадаўства лаяльнейшае да IT-бізнэсу.
Бізнэсовец заснаваў кампанію X.AI, яе зарэгістравалі ў штаце Невада, дзе заканадаўства лаяльнейшае да IT-бізнэсу.
Бізнэсовец заснаваў кампанію X.AI, яе зарэгістравалі ў штаце Невада, дзе заканадаўства лаяльнейшае да IT-бізнэсу.
Адзіным дырэктарам X.AI пазначаны Маск, справаводам — былы банкір Morgan Stanley Джарэд Берчал, які кіруе сямейным капіталам Маска. Кампанія плануе прадаць 100 мільёнаў акцый. Аналітыкі адзначаюць, што стартап — гэта магчымасць канкурэнцыі з OpenAI, якую заснаваў Маск у 2015 годзе і пакінуў у 2018 годзе.
Паводле даных Financial Times, Маск збірае каманду даследчыкаў і распрацоўшчыкаў «найлепшых» галіновых праектаў. Напрыклад, сярод іх — былы супрацоўнік DeepMind Ігар Бабушкін. Таксама мільярдэр спрабуе перавабіць спецыялістаў з OpenAI, аднак пакуль не дамогся поспеху. Акрамя таго, Маск вядзе перамовы з інвестарамі SpaceX і Tesla, прапаноўваючы ім укласці грошы ў X.AI.
Раней СМІ паведамлялі, што Маск набыў 10 тысяч графічных працэсараў Nvidia, якія звычайна выкарыстоўваюць тэхкампаніі пры працы над «вялікімі АІ-мадэлямі». Сам бізнэсовец не раскрыў дэталяў пакупкі. X.AI будзе развівацца асобна ад іншых кампаній Маска. Магчыма, для трэніроўкі моўных мадэляў будзе выкарыстаны кантэнт Twitter і вылічальныя магутнасці Tesla.
Планы Маска не суадносяцца з яго заявамі, якія ён рабіў раней. У сакавіку бізнэсовец падпісаў адкрыты ліст з заклікам прыпыніць «маштабныя АІ-эксперыменты». Таксама Маск назваў штучны інтэлект адной з галоўных пагроз будучыні цывілізацыі і крытыкаваў АІ-кампаніі, у першую чаргу OpenAI за непразрыстую дзейнасць і камерцыйны погляд на развіццё нейрасетак.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Как дети, ну. Конечно, надо было поддержать приостановку, иначе бы open резко бы вырвались вперед и их фиг догонишь потом. А теперь, когда в соседней новости openai приостановили разработку, можно и свои стартапы подтянуть.