OpenAI правяла найбуйнейшы прыватны інвестраўнд у гісторыі

OpenAI абвясціла аб прыцягненні $40 млрд пры ацэнцы ў $300 млрд. Як піша CNBC, гэта найбуйнейшы ў свеце раўнд фінансавання, праведзены прыватнай кампаніяй. Папярэдні рэкорд быў прыкладна ў тры разы меншы — ён складаў $14 млрд і належаў кітайскаму фінтэху Ant Group.

Пакінуць каментарый

Новы раўнд узначаліў японскі холдынг SoftBank, які ўклаў $30 млрд. Сярод іншых удзельнікаў — Microsoft, Coatue, Altimeter і Thrive, якія ўжо раней падтрымлівалі кампанію.

Таксама цяпер OpenAI дзеліць з ByteDance, уладальніцай TikTok, другое месца ў спісе самых дарагіх прыватных стартапаў свету. Па велічыні ацэнкі іх апераджае толькі SpaceX Ілана Маска ($350 млрд).

У публікацыі ў блогу з анонсам OpenAI адзначыла, што новыя інвестыцыі дазволяць ёй пашырыць межы ШІ-даследаванняў, маштабаваць вылічальную інфраструктуру і забяспечваць усё больш магутныя інструменты для 500 млн штотыднёвых карыстальнікаў ChatGPT.

Паводле крыніцы CNBC, каля $18 млрд з прыцягнутых сродкаў будуць накіраваныя на праект Stargate. У яго рамках OpenAI плануе стварыць сетку ЦАДаў на тэрыторыі ЗША.

«Нашы працэсары плавяцца»: OpenAI не спраўляецца з ажыятажам вакол новага генератара выяваў
Па тэме
«Нашы працэсары плавяцца»: OpenAI не спраўляецца з ажыятажам вакол новага генератара выяваў
OpenAI пераразмеркавала ролі ў кіраўніцтве
Па тэме
OpenAI пераразмеркавала ролі ў кіраўніцтве

Читать на dev.by