OpenAI вырашыла адкрыць офіс у Японіі пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам
Сузаснавальнік і гендырэктар OpenAI Сэм Альтман сустрэўся з прэм’ер-міністрам Японіі Фуміа Кісідай, пасля чаго заявіў аб магчымым адкрыцці падраздзялення ў краіне і пашырэнні падтрымкі японскай мовы.
Сузаснавальнік і гендырэктар OpenAI Сэм Альтман сустрэўся з прэм’ер-міністрам Японіі Фуміа Кісідай, пасля чаго заявіў аб магчымым адкрыцці падраздзялення ў краіне і пашырэнні падтрымкі японскай мовы.
У інтэрв’ю такійскім журналістам прадпрымальнік сказаў, што кампанія спадзяецца прыцягваць мясцовыя таленты і рабіць выдатныя прадукты для японцаў, а таксама палепшыць мадэлі для японскай мовы і культуры. Ён дадаў, што рады распаўсюджванню распрацовак OpenAI у краіне.
Альтман і Кісіда абмяркоўвалі патэнцыял ChatGPT, спосабы нівелявання недахопаў тэхналогіі, а таксама тое, як можна зрабіць яе максімальна карыснай для людзей.
Кіраўнік OpenAI адзначыў, што кампанія працуе над адкрыццём офіса ў Японіі і разлічвае на садзейнічанне ўладаў. Падрабязнасці паабяцалі найбліжэйшымі месяцамі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.