OpenAI зрабіла галасавы чат у ChatGPT бясплатным — і намякнула на скандал з Альтманам
Цяпер галасавыя чаты даступныя карыстальнікам у мабільнай праграме сэрвісу. У іх аснове — мадэль пераўтварэння тэксту ў голас і сістэма распазнавання маўлення Whisper.
Цяпер галасавыя чаты даступныя карыстальнікам у мабільнай праграме сэрвісу. У іх аснове — мадэль пераўтварэння тэксту ў голас і сістэма распазнавання маўлення Whisper.
Ва ўзоры, апублікаваным распрацоўшчыкамі, ёсць намёк на скандал, звязаны са звальненнем гендырэктара Сэма Альтмана, што ўсё цягнецца. У роліку супрацоўніца просіць нейрасетку падказаць, колькі 40-сантыметровых піц трэба заказаць, каб накарміць 778 чалавек, «якія прагаладаліся пасля доўгага вечара на працы». Раней больш за 700 супрацоўнікаў кампаніі падпісалі адкрыты ліст радзе дырэктараў з патрабаваннем вярнуць Альтмана, у адваротным выпадку работнікі прыгразілі сысці за ім у Microsoft.
ChatGPT with voice is now available to all free users. Download the app on your phone and tap the headphones icon to start a conversation.
У аснове функцыі ляжыць перадавая мадэль пераўтварэння тэксту ў маўленне. Яна дазваляе генераваць чалавечае маўленне з тэкставых і галасавых узораў. Распрацоўшчыкі ў супрацоўніцтве з прафесійнымі дыктарамі стварылі некалькі ўнікальных галасоў. Таксама выкарыстоўваецца сістэма распазнавання маўлення Whisper, якая дазваляе ператвараць вуснае маўленне ў тэкст. Для актывацыі функцыі карыстальнік мае націснуць на кнопку з выявай навушнікаў, выбраць упадабаны голас і пачаць размову.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.