Сэм Альтман вернецца на пасаду гендырэктара OpenAI
Кампанія дасягнула «прынцыповай дамоўленасці» з новай радай дырэктараў аб вяртанні Альтмана на пасаду генеральнага дырэктара.
Кампанія дасягнула «прынцыповай дамоўленасці» з новай радай дырэктараў аб вяртанні Альтмана на пасаду генеральнага дырэктара.
Кампанія дасягнула «прынцыповай дамоўленасці» з новай радай дырэктараў аб вяртанні Альтмана на пасаду генеральнага дырэктара.
«Мы працягваем абмяркоўваць дэталі. Вялікі вам дзякуй за цярпенне», — гаворыцца ў паведамленні кампаніі. Альтман заявіў, што ўсе апошнія дні стараўся дапамагчы «захаваць каманду і яе місію»: «Мне карціць вярнуцца ў OpenAI і працягнуць працу над умацаваннем партнёрства з Microsoft — цяпер ужо з новай радай дырэктараў і падтрымкай Сацьі Надэла».
Акрамя Альтмана ў кампанію вернецца і прэзідэнт Грэг Брокман. У новай, часовай радзе дырэктараў значыцца былы міністр фінансаў ЗША Лары Самерс, сузаснавальнік Quora Адам Д’Анджэла (быў у папярэднім складзе) і былы дырэктар Salesforce Брэт Тэйлар — яго прызначылі старшынёй.
Паводле даных The Verge, гэтая рада мае сабраць канчатковую раду дырэктараў максімум з дзевяці чалавек. Два месцы могуць атрымаць Альтман і Microsoft. Аднак The Washington Post заўважае, што Альтман не ўвойдзе ў канчатковую раду. Ён пагадзіўся правесці незалежнае карпаратыўнае расследаванне «нядаўніх падзей».
Незразумелай застаецца сітуацыя з раней прызначаным часовым гендырэктарам Эметам Шырам. Апошні пагражае сысці ў адстаўку, калі рада не дасць дакументальнага пацверджання, што першапачатковае звальненне Альтмана было памылковым. Цяпер статус Шыра ў кампаніі няясны.
Раней 17 лістапада рада дырэктараў звольніла Альтмана і прызначыла часовым кіраўніком тэхнічнага дырэктара кампаніі Міру Мураці. Аб сваёй адстаўцы абвясціў прэзідэнт кампаніі Грэг Брокман. Праз некалькі гадзін Мураці змяніў былы генеральны дырэктар і заснавальнік Twitch Эмет Шыр. Генеральны дырэктар Microsoft Сацья Надэла абвясціў, што Альтман і Брокман пераходзяць у новае даследчае падраздзяленне карпарацыі разам з некалькімі распрацоўшчыкамі, што звольніліся з OpenAI.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Похоже на "Санта-Барбару"