OpenAI збіраецца ператварыць ChatGPT у «суперасістэнта», які заменіць сэрвісы Google

OpenAI хоча зрабіць з ChatGPT персанальнага асістэнта, які заменіць многія ключавыя інструменты Google. Пра гэта піша Android Headlines са спасылкай на ўнутраны дакумент «ChatGPT: стратэгія на 1 палову 2025 года», прэзентаваны ў рамках антыманапольнай справы Мінюста ЗША супраць Google.

Пакінуць каментарый

«У першай палове наступнага года мы пачнём пераўтвараць ChatGPT у суперасістэнта, які ведае вас, разумее, што для вас важна, і дапамагае з любой задачай, якую можа выканаць разумны, надзейны і чулы чалавек з камп’ютарам», — гаворыцца ў дакуменце.

Паводле задумы OpenAI, такі асістэнт будзе персаналізаваны пад карыстальніка і даступны яму заўсёды і ўсюды — ад сайта chatgpt.com да старонніх аплікацый і платформаў. Ён будзе валодаць глыбокімі ведамі і дапамагаць з рознымі паўсядзённымі справамі, спрашчаючы чалавеку жыццё — няхай гэта будзе адказ на пытанні, пошук жылля ці спартзалы, зварот да юрыста, планаванне адпачынку, вядзенне нататак або адпраўка емейлаў.

Кампанія хоча, каб такі асістэнт стаў асабістым памочнікам па змаўчанні на кожнай прыладзе. Тэарэтычна, «суперасістэнт» можа замяніць не толькі Google, але і іншых канкурэнтаў у сферы ШІ, уключаючы Perplexity і Anthropic.

У ChatGPT палепшылі памяць для бясплатных карыстальнікаў
Па тэме
У ChatGPT палепшылі памяць для бясплатных карыстальнікаў

Читать на dev.by