OpenAI збіраецца падняць інвестыцыі пры ацэнцы ў $150 млрд — гэта больш, чым каштуюць 88% кампаній S&P 500
Open AI вядзе перамовы аб прыцягненні $6,5 млрд, пры гэтым стартап ацэньваюць у $150 млрд, паведамляе Bloomberg са спасылкай на дасведчаныя крыніцы.
Новая лічба значна большая за тыя $86 млрд, у якія OpenAI ацэньвалі раней сёлета, і робіць OpenAI адным з самых дарагіх стартапаў у свеце. А яшчэ гэтая лічба большая за рынкавую капіталізацыю 88% кампаній са спіса S&P 500, у тым ліку Goldman Sachs, Uber і BlackRock, адзначае Business Insider.
Паралельна OpenAI спрабуе атрымаць $5 млрд у банкаў у выглядзе аднаўляльных крэдытаў.
У стартапе адмовіліся ад каментароў. Суразмоўцы Bloomberg падкрэсліваюць, што перамовы яшчэ працягваюцца і ўмовы могуць змяніцца. Раўнд мае ўзначаліць венчурны фонд Thrive Capital. У ім будзе ўдзельнічаць Microsoft — найбуйнейшы на сёння інвестар OpenAI, таксама могуць далучыцца Apple і Nvidia.
Читать на dev.by