OpenAI, Stability AI, SpaceX: Time назваў 100 самых уплывовых кампаній 2023 года
Часопіс Time сумесна з групай галіновых экспертаў выпусціў спіс найбольш уплывовых кампаній планеты за 2023 год. У яго ўвайшлі 100 арганізацый з розных абласцей, такіх як тэхналогіі, ахова здароўя, культура, транспарт ды іншых. Намінанты ацэньваліся паводле шэрага крытэраў: актуальнасць, уплыў на свет, інавацыі, лідарства, амбітнасць і паспяховасць.
У катэгорыю «Лідары» сярод тэхналагічных кампаній трапілі:
- Nvidia, рынкавая капіталізацыя якога нядаўна пераваліла за $1 трлн.
- сэрвіс для вывучэння моў Duolingo. Гэтага сакавіка ён запусціў падпіску Duolingo Max, якая выкарыстоўвае GPT-4 ад OpenAI, а карыстальнікі могуць практыкаваць навыкі маўлення з персанажамі ў праграме.
- SpaceX — у красавіку 2023 года касмічная кампанія Ілана Маска адправіла ў субарбітальны палёт ракету-носьбіт Starship — самую магутную ў гісторыі. Ракета выбухнула пасля старту, але ў кампаніі ўсё роўна палічылі запуск паспяховым.
- кітайскі анлайн-рытэйлер JD.com. Кампанію адзначылі за грамадскі ўнёсак падчас каранавіруснага каранціну ў Шанхаі ў 2022 годзе — у прыватнасці, намаганні па дастаўцы тавараў першай неабходнасці, будаўніцтва часовых складоў і адмова ад гандлёвых збораў.
- фінтэх-сэрвіс Stripe.
- фінтэх-сэрвіс Brex, які прапаноўвае крэдытныя карты для стартапаў.
- аргенцінскі інтэрнэт-рытэйлер Mercado Libre.
У катэгорыі «Разбуральнікі» для кампаній, якія думаюць нешаблонна і прапаноўваюць прарыўныя рашэнні, апынуліся:
- OpenAI, распрацоўшчык чатбота ChatGPT. Time называе яго стварэнне «пачаткам гонкі ўзбраенняў» у АІ. Кампанія ўзначаліла гэтую катэгорыю.
- фотарэдактар Canva.
- Stability AI, распрацоўшчык АІ-генератара выяў Stable Diffusion.
- анлайн-платформа для гульні ў шахматы Chess.com.
- сэрвіс для відэаканферэнцый Discord.
- найбуйнейшы ў Паўднёва-Усходняй Азіі сэрвіс таксі і дастаўкі Grab.
стартап Metaphysic, які займаецца стварэннем «лічбавых двайнікоў» знакамітасцяў. - фінтэх-стартап для аўтаматызацыі выдаткаў Ramp, які здолеў нарасціць выручку ў чатыры разы нягледзячы на складанасці ў астатняй сферы.
- кампанія Human Security, якая спецыялізуецца на кібербяспецы і барацьбе з ботамі ў сеціве.
У катэгорыю «Інаватары» трапілі:
- кампанія Hugging Face, якая распрацоўвае інструменты для стварэння праграм на базе машыннага навучання.
- Polygon Labs, распрацоўшчык блакчэйну Polygon.
- распрацоўшчык сэрвісу для генерацыі відэа на аснове тэксту Runway. Яго тэхналогіі выкарыстоўваліся пры стварэнні кінафільма «Усё, усюды і адразу».
- пастаўшчык абсталявання і софту для вытворчасці мікрасхем Applied Materials.
Сярод «Тытанаў» апынуліся:
- кітайскі вытворца электрамабіляў BYD.
- IBM, якую назвалі лідарам квантавай галіны.
- краўдфандынгавая платформа Kickstarter.
- сацсетка TikTok.
- Samsung, якая задае тон у распрацоўцы гнуткіх смартфонаў.
- Apple, якая паспяхова аптымізуе ланцужкі паставак і капіталізацыя якой амаль дасягнула $3 трлн.
- Microsoft за дасягненні ў распаўсюдзе АІ.
У катэгорыі «Піянеры» тэхнасферу прадставілі:
- АІ-падраздзяленне Google — Google DeepMind.
- платформа Opendorse для прасоўвання спартоўцаў у сацсетках і ўзаемадзеяння з брэндамі.
- кампанія Graphika, якая займаецца барацьбой з дыпфэйкамі і дэзынфармацыйнымі кампаніямі з ужываннем штучнага інтэлекту ў сеціве.
- інавацыйны індыйскі рытэйлер Meesho, які не спаганяе камісіі з прадаўцоў.
- пляцоўка Blind, дзе верыфікаваныя супрацоўнікі абменьваюцца думкамі пра сваіх працадаўцах.
Поўны спіс самых уплывовых кампаній паводле версіі Time можна паглядзець па спасылцы.
Читать на dev.by