Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

OpenAI выпусціць прапампаваную GPT-5 у сярэдзіне года

У найбліжэйшыя месяцы OpenAI выпусціць GPT-5 — новую версію мадэлі, якая ляжыць у аснове ChatGPT. Паводле слоў дзвюх крыніц Business Insider, рэліз мае адбыцца ў сярэдзіне года — то-бок, як мяркуецца, улетку.

Пакінуць каментарый

Некаторыя карпаратыўныя кліенты нядаўна атрымалі доступ да дэма-версій апошняй мадэлі і адпаведных абнаўленняў ChatGPT.

Паводле аповеду аднаго СЕО, які апрабаваў GPT-5, яна «істотна лепшая» за папярэднюю. Магчымасці новай мадэлі OpenAI дэманструе на кейсах і даных, унікальных для мэтавай кампаніі. Таксама яна згадвала пра функцыі мадэлі, якія пакуль толькі рыхтуюцца ўбачыць свет, напрыклад, выклік АІ-агентаў, якія распрацоўваюцца OpenAI для аўтаномнага выканання розных задач.

Дакладнай даты рэлізу новай мадэлі ў OpenAI пакуль няма, таму тэрміны, названыя крыніцамі BI, могуць змяніцца. Акрамя таго, трэніроўка GPT-5 яшчэ не завершаная. Далей яна будзе праходзіць унутранае і вонкавае тэсціраванне для падрыхтоўкі да публічнага запуску.

Маск Возняк ды іншыя заклікалі спыніць навучанне нейрасетак «разумнейшых» за GPT-4
Маск, Возняк ды іншыя заклікалі спыніць навучанне нейрасетак, «разумнейшых» за GPT-4
Па тэме
Маск, Возняк ды іншыя заклікалі спыніць навучанне нейрасетак, «разумнейшых» за GPT-4
Люди не могут отличить видео сгенерированные OpenAI Sora от настоящих
Люди не могут отличить видео, сгенерированные OpenAI Sora, от настоящих
По теме
Люди не могут отличить видео, сгенерированные OpenAI Sora, от настоящих

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.