Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

OpenAI запусціла воблачнае сховішча для карыстальніцкіх файлаў

OpenAI выкаціла функцыю ChatGPT Library, якая дазваляе юзерам захоўваць файлы і карцінкі ў адным надзейным месцы ў яе воблачным сховішчы.

Пакінуць каментарый

Навінкай пакуль могуць скарыстацца падпісчыкі на тарыфах Plus, Pro і Business. Геаграфічна яна даступна ва ўсім свеце, акрамя краін Еўрапейскай эканамічнай зоны, Швейцарыі і Вялікабрытаніі.

У вэб-версіі раздзел адлюстроўваецца на бакавой панэлі. Журналіст Bleeping Computer адзначыў, што ў ім адразу былі захаваны файлы, якія ён загружаў у бота за апошнія пару тыдняў.

OpenAI тлумачыць, што ChatGPT аўтаматычна складвае туды загружаныя і згенераваныя файлы, у тым ліку з чатаў (дакументы, табліцы, прэзентацыі, карцінкі), каб іх потым было лёгка адтуль дастаць. Ёсць лімiты: напрыклад, файлы павінны быць не больш за 512 Мб, тэкставыя файлы — да 2 млн токенаў, табліцы — да 50 Мб, карцінкі — да 20 Мб.

Файлы будуць ляжаць у Library, пакуль карыстальнік сам не выдаліць іх уручную. OpenAI будзе трымаць іх на сваіх серверах яшчэ 30 дзён. Калі выдаліць чат з файламі, яны нікуды не знікнуць.

OpenAI рыхтуе «суперапп» — ChatGPT кодынг і браўзер абяднаюць у адзін прадукт
OpenAI рыхтуе «суперапп» — ChatGPT, кодынг і браўзер аб’яднаюць у адзін прадукт
Па тэме

OpenAI абнавіла ChatGPT: адказы больш дакладныя і менш крынжовыя

Чытайце таксама
OpenAI запусціла альтэрнатыву Google Translate

OpenAI запусціла танную падпіску ChatGPT Go па ўсім свеце
OpenAI запусціла танную падпіску ChatGPT Go па ўсім свеце
OpenAI запусціла танную падпіску ChatGPT Go па ўсім свеце
OpenAI запусціла воблачнае сховішча для карыстальніцкіх файлаў
OpenAI запусціла воблачнае сховішча для карыстальніцкіх файлаў
OpenAI запусціла воблачнае сховішча для карыстальніцкіх файлаў
Gemini навучыўся пераносіць дадзеныя з ChatGPT і Claude

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.