Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

OpenAI рыхтуе «суперапп» — ChatGPT, кодынг і браўзер аб'яднаюць у адзін прадукт

OpenAI плануе запусціць дэсктопную супераплікацыю, якая аб’яднае ChatGPT, платформу для праграмавання Codex і фірмовы браўзер. Кампанія хоча спрасціць карыстальніцкі досвед і перастаць распыляцца на мноства асобных прадуктаў, піша Wall Street Journal.

Пакінуць каментарый

За прадукт будзе адказваць Фіджы Сімо, кіраўнік напрамку аплікацый. Разам з прэзідэнтам Грэгам Брокманам яна будзе курыраваць перабудову прадукту і каманд. Гэта частка больш шырокага перагляду стратэгіі і прадуктовага партфеля кампаніі.

OpenAI звычайна выпускала шмат асобных прадуктаў, што прывяло да размыцця фокусу. Цяпер кампанія хоча сабраць усё ў адным месцы, каб паскорыць распрацоўку і лепш канкураваць з Anthropic, якая актыўна расце ў карпаратыўным сегменце.

Ключавая стаўка — на агентныя магчымасці: ШІ павінен не проста адказваць на запыты, а выконваць задачы на камп’ютары карыстальніка — пісаць код, аналізаваць даныя і аўтаматызаваць рабочыя працэсы. У OpenAI прызнаюць, што ранейшая фрагментацыя прадуктаў замаруджвала развіццё і перашкаджала дасягаць патрэбнай якасці.

Кампанія ўжо дзейнічае ў рэжыме «трывогі» з-за ціску з боку канкурэнтаў. У бліжэйшыя месяцы OpenAI плануе пашырыць магчымасці Codex, а затым паступова аб’яднаць яго з ChatGPT і браўзерам у адзіны прадукт. Мабільная аплікацыя пры гэтым застанецца без змяненняў.

Даганяючы Anthropic: OpenAI спрабуе паўтарыць поспех суперпапулярнага Claude Code

Па тэме

«Прыйдзецца пісаць код як пячорны чалавек»: збой Claude паказаў наколькі распрацоўшчыкі ўжо залежаць ад ШІ
«Прыйдзецца пісаць код як пячорны чалавек»: збой Claude паказаў, наколькі распрацоўшчыкі ўжо залежаць ад ШІ

Чытайце таксама
Gemini навучыўся пераносіць дадзеныя з ChatGPT і Claude

Хто зарабляе больш — OpenAI ці Anthropic? Залежыць ад таго, як лічыць

OpenAI закрывае генератар відэа Sora: выдаткі занадта вялікія

OpenAI запусціла воблачнае сховішча для карыстальніцкіх файлаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.