OpenAI скардзіцца, што ёй не хапае вылічальных магутнасцяў
Кампанія сутыкнулася з недахопам графічных працэсараў, што прывяло да паэтапнага выпуску сваёй новай мадэлі: замест GPT-5 распрацоўшчык паказаў «палавінчатую» версію GPT-4.5.
Кампанія сутыкнулася з недахопам графічных працэсараў, што прывяло да паэтапнага выпуску сваёй новай мадэлі: замест GPT-5 распрацоўшчык паказаў «палавінчатую» версію GPT-4.5.
Кампанія сутыкнулася з недахопам графічных працэсараў, што прывяло да паэтапнага выпуску сваёй новай мадэлі: замест GPT-5 распрацоўшчык паказаў «палавінчатую» версію GPT-4.5.
Паводле слоў генеральнага дырэктара OpenAI Сэма Альтмана, кампанія адчувае дэфіцыт графічных працэсараў і будзе дадаваць дзясяткі тысяч графічных працэсараў на наступным тыдні, каб пашырыць доступ да GPT-4.5.
Эксперты ацэньваюць GPT-4.5 як дарагую мадэль. OpenAI спаганяе $75 за мільён токенаў (прыкладна 750 000 слоў), уведзеных у мадэль, і $150 за мільён токенаў, згенераваных мадэллю. Гэта ў 30 разоў перавышае кошт уводу і ў 15 разоў перавышае кошт вываду працоўнай мадэлі GPT-4o ад OpenAI.
GPT-4.5 is ready!
— Sam Altman (@sama) February 27, 2025
good news: it is the first model that feels like talking to a thoughtful person to me. i have had several moments where i’ve sat back in my chair and been astonished at getting actually good advice from an AI.
bad news: it is a giant, expensive model. we…
Нягледзячы на высокі кошт і праблемы з даступнасцю графічных працэсараў, Альтман заявіў, што гэта «першая мадэль, якая адчуваецца як размова з удумлівым чалавекам». Ён таксама падкрэсліў, што гэта «не мадэль для разважанняў і яна не будзе адпавядаць кантрольным паказчыкам».
Адным з ключавых рашэнняў для OpenAI з’яўляецца цеснае супрацоўніцтва з Microsoft. Дзякуючы партнёрству з Azure OpenAI атрымлівае доступ да велізарных вылічальных рэсурсаў, што дазваляе арандаваць GPU і маштабаваць інфраструктуру па меры неабходнасці, абыходзячы некаторыя абмежаванні паставак.
Раней Microsoft змяніла свае планы пашырэння магутнасцяў дата-цэнтраў для падтрымкі АІ. Быў прыпынены шэраг дамоў арэнды і пераразмеркаваныя значныя магутнасці. На думку аналітыкаў, гэта можа быць звязана з затрымкамі ў будаўніцтве і падключэнні электраэнергіі.
Кампанія планавала патроіць магутнасці сваіх дата-цэнтраў да 2025 фінансавага года з інвестыцыямі каля $ 80 мільярдаў, аднак зніжэнне попыту на воблачныя паслугі і магчымае змяненне адносін з OpenAI прывялі да карэкціроўкі гэтых амбіцыйных планаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
не хватает не генерацию бреда?