Апублікаваная першая рэклама, створаная генератарам відэа Sora
Рэклама цацак Toys «R» Us была створаная з дапамогай АІ-генератара відэа Sora ад кампаніі OpenAI. Аўтары абяцаюць неўзабаве паказаць поўную версію відэа.
Ролік стварыла крэатыўнае агенцтва Native Foreign. Паводле слоў рэжысёра Ніка Клеверава, над праектам працавала «каля дзясятка чалавек». Мадэль Sora прарабіла 80-85% працы. Каманда толькі карэктавала візуальныя эфекты.
Пакуль у адкрытым доступе ёсць толькі тызер, увесь «брэндавы фільм» паказалі на фестывалі «Канскія львы», які прайшоў у Францыі ў чэрвені. Стваральнікі фільма абяцаюць апублікаваць поўную версію на сайце Toys «R» Us.
Клевераў расказаў у сацсетках, як стваралася відэа і з якімі праблемамі сутыкнуліся аўтары. Напрыклад, у часе генерацыі роліка даводзілася выпраўляць граматычныя памылкі ў напісанні слоў, якія рабіла Sora.
Читать на dev.by