Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Oracle кажа, што SaaS-апакаліпсіс можа здарыцца з усімі, але не з ёй

Старшыня праўлення Oracle Лары Элісан лічыць, што размовы пра «SaaS-апакаліпсіс» — пра тое, што ШІ заменіць традыцыйныя SaaS-прадукты, — перабольшаныя. На справаздачнай канферэнцыі кампаніі ён заявіў, што калі такі сцэнар і рэалізуецца, то хутчэй для іншых гульцоў, а не для Oracle.

Пакінуць каментарый

«У нас ёсць інструменты для праграмавання, якія дазваляюць ствараць цэлыя экасістэмы агентнага софта, здольнага аўтаматызаваць цэлыя галіны, напрыклад ахову здароўя або фінансы. Менавіта гэтым мы займаемся ў Oracle. Таму мы лічым, што самі змяняем правілы гульні на рынку, і што SaaS-апакаліпсіс пагражае іншым, а не нам», — сказаў Элісан.

Размовы пра SaaS-апакаліпсіс узмацніліся ў апошнія тыдні пасля выхаду новых агентных інструментаў Anthropic, якія падагрэлі страхі, што ШІ зможа замяніць частку традыцыйнага карпаратыўнага софта. На гэтым фоне інвестары пачалі распрадаваць акцыі SaaS-кампаній, уключаючы Salesforce і Asana.

Кіраўнік Oracle Майк Сіцылія на тым жа званку таксама адхіліў такі сцэнар. Па яго словах, ШІ сапраўды мог бы пагражаць SaaS-кампаніям — калі б яны самі яго не ўкаранялі. Але Oracle, наадварот, актыўна выкарыстоўвае ШІ: стварае новыя SaaS-прадукты з дапамогай ШІ-інструментаў і ўбудоўвае ШІ-агентаў у існуючыя праграмы.

Сіцылія дадаў, што кліенты зусім не збіраюцца адмаўляцца ад складаных карпаратыўных сістэм дзеля набору асобных ШІ-функцый. «Я яшчэ не сустракаў кліента, які б сказаў, што гатовы выкінуць сваю сістэму кіравання рознічным гандлем, ядро банкаўскай сістэмы, сістэмы дэпазітных рахункаў ці электронныя медкарты — і замяніць усё гэта наборам нішавых ШІ-фіч», — сказаў ён.

Іншыя буйныя гульцы SaaS-рынку таксама спрабуюць супакоіць інвестараў. Кіраўнік Salesforce Марк Беніоф нядаўна заявіў, што распаўсюджванне ШІ-агентаў наадварот можа ўмацаваць SaaS-мадэль, таму што сэрвісы становяцца толькі карыснейшымі. А CEO Workday Аніл Бхусры нагадаў, што карпаратыўны софт патрабуе складанай бяспекі і адпаведнасці рэгуляцыям, і нават Anthropic і OpenAI самі выкарыстоўваюць сістэмы Workday.

Тэхдыр Meta кажа што ШІ заб’е аплікацыі. Гендыр Microsoft кажа тое самае пра SaaS-мадэль
Тэхдыр Meta кажа, што ШІ заб’е аплікацыі. Гендыр Microsoft кажа тое самае пра SaaS-мадэль
Па тэме

Больш за 50% карпаратыўнага праграмнага забеспячэння пяройдзе да ШІ — кіраўнік Mistral

Чытайце таксама
СEO Anthropic: ШІ настолькі моцна скалане рынак працы, што кампанія павінна папярэдзіць пра гэта увесь свет

2 каментарыя
«Інвестары памыліліся»: CEO Nvidia аб «міфе» софт-апакаліпсісу

1 каментарый
Oracle кажа, што SaaS-апакаліпсіс можа здарыцца з усімі, але не з ёй
Oracle кажа, што SaaS-апакаліпсіс можа здарыцца з усімі, але не з ёй
Oracle кажа, што SaaS-апакаліпсіс можа здарыцца з усімі, але не з ёй
Як пазбегнуць софт-апакаліпсісу? Змусіць ШІ плаціць за падпіскі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.