Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Oracle пераносіць штаб-кватэру з Тэхаса ў Тэнэсі. 4 гады таму пераязджала з Каліфорніі

Сузаснавальнік і кіраўнік праўлення Oracle Лары Элісан учора абвясціў, што кампанія перанясе свой галаўны офіс у Нэшвіл, сталіцу штата Тэнэсі. Так яна будзе бліжэй да буйнога хабу медыцынскай дзейнасці, піша CNBC.

Пакінуць каментарый

Паводле слоў Элісана, кампанія пераносіць у Нэшвіл «велізарны кампус», які «ў далейшым стане глабальнай штаб-кватэрай» Oracle. Ён назваў горад «ашаламляльным месцам для жыцця», у якім вельмі падабаецца супрацоўнікам кампаніі.

Нэшвіл ужо шмат дзесяцігоддзяў з’яўляецца важным цэнтрам галіны аховы здароўя. У горадзе прысутнічае мноства медыцынскіх сетак, стартапаў і інвестараў. Oracle ужо тры гады будуе тут новы кампус за $1,2 млрд.

Апошнімі гадамі кампанія шчыльна займаецца распрацоўкай прадуктаў для сферы аховы здароўя. Два гады таму яна за $28 млрд купіла буйную медтэх-фірму Cerner. Oracle прыйшла ў медыцыну не так даўно, але, паводле слоў Элісана, у кампаніі «маральны абавязак» вырашыць праблемы, якія стаяць перад галіной.

Ад моманту заснавання ў 1977 годзе Oracle базавалася ў Крэмніевай даліне. У 2020 годзе кампанія пераехала ў тэхаскі Осцін.

Oracle покупает медтех-компанию почти за $30 млрд крупнейшая сделка
Oracle покупает медтех-компанию почти за $30 млрд, крупнейшая сделка
По теме
Oracle покупает медтех-компанию почти за $30 млрд, крупнейшая сделка
Тэхнакампаніі Крэмніевай даліны масава мігравалі ў Осцін. Але цяпер бягуць адтуль
Тэхнакампаніі Крэмніевай даліны масава мігравалі ў Осцін. Але цяпер бягуць адтуль
Па тэме
Тэхнакампаніі Крэмніевай даліны масава мігравалі ў Осцін. Але цяпер бягуць адтуль
Бірмінгем плануе падняць падаткі прыглушыць вулічнае асвятленне і скараціць збор смецця пасля катастрафічнага ўкаранення софту Oracle
Бірмінгем плануе падняць падаткі, прыглушыць вулічнае асвятленне і скараціць збор смецця пасля катастрафічнага ўкаранення софту Oracle
Па тэме
Бірмінгем плануе падняць падаткі, прыглушыць вулічнае асвятленне і скараціць збор смецця пасля катастрафічнага ўкаранення софту Oracle

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.