Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Oracle скараціла 10% людзей у кампаніі, якую купіла год таму за $30 млрд

Летась Oracle купіла медтэх-кампанію Cerner — угода склала каля $28,3 млрд і стала найбуйнейшай у ейнай гісторыі. Ад таго часу Oracle перастала даваць супрацоўнікам Cerner павышэнні і прыбаўкі да заробкаў, а таксама звольніла тысячы чалавек. Пра гэта Insider расказалі некалькі дзейных і былых супрацоўнікаў кампаніі.

1 каментарый

Ад моманту закрыцця ўгоды ў мінулым чэрвені Oracle звольніла 3 тысячы з 28 тысяч супрацоўнікаў, якія першапачаткова працавалі ў Cerner, то-бок амаль 11%. Таксама супрацоўнікаў Cerner не павышалі па службе і не павялічвалі ім заробкаў. Нядаўна ім было абвешчана, што на прыбаўкі і павышэнні ў 2023 годзе яны могуць не разлічваць.

Звальненні, якія прайшлі ў гэтым месяцы, закранулі супрацоўнікаў самых розных падраздзяленняў, у тым ліку прадуктовага, маркетынгавага, юрыдычнага, бухгалтэрыі і распрацоўкі.

Хоць рэструктурызацыі ў кампаніях пасля паглынання нярэдкія, настрой сярод працаўнікоў Cerner, паводле слоў аднаго з былых менеджараў, на фоне звальненняў, замарозкі заробкаў і продажу ейнага будынка ў Канзас-Сіці «жудасны». Таксама ў Cerner высокая цякучасць у шэрагах менеджараў. А былы СЕО медтэх-кампаніі Дэвід Файнберг, які займаў гэтую пасаду да куплі, быў адсунуты на іншую, фармальную ролю «старшыні» падраздзялення Oracle Health.

Oracle адмовілася ад каментароў.

Oracle покупает медтех-компанию почти за $30 млрд крупнейшая сделка
Oracle покупает медтех-компанию почти за $30 млрд, крупнейшая сделка
По теме
Oracle покупает медтех-компанию почти за $30 млрд, крупнейшая сделка
Meta губляе ветэранаў віцэ-прэзідэнтаў — «выраўноўвае» іерархію
Meta губляе ветэранаў, віцэ-прэзідэнтаў — «выраўноўвае» іерархію
Па тэме
Meta губляе ветэранаў, віцэ-прэзідэнтаў — «выраўноўвае» іерархію

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

одни ДАвиды!