Аршанец не распазнаў дыпфэйк і пазбавіўся $10K

34-гадовы графічны распрацоўшчык з Оршы стаў ахвярай «падпалкоўніка фінансавай міліцыі» і страціў больш за 31 тысячу рублёў, піша «Аршанская газета».

7 каментарыяў

Мужчыне паступіў відэазванок у адным з месэнджараў. Той, хто тэлефанаваў, з дапамогай ШІ змяніў знешнасць і абстаноўку вакол, каб выдаць сябе за «праваахоўніка» ва ўласным кабінеце.

Далей ён расказаў аршанцу, быццам бы яго дадзеныя выкарыстоўваліся для здзяйснення махлярстваў, і пад пагрозай ператрусу ў яго дома вымусіў перадаць рэквізіты банкаўскіх картак. Таксама злачынца прымусіў пацярпелага здзейсніць шэраг фінансавых аперацый і пацвердзіць іх пры зносінах з сапраўднымі работнікамі банкаў.

У выніку айцішнік страціў буйную суму асабістых зберажэнняў. Па гэтым факце ўзбуджана крымінальная справа па арт. 212 КК РБ (крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі, здзейснены ў буйным памеры).

Мінчанін уклаў амаль $1 млн у распрацоўку камп’ютарнай гульні, якой няма
Па тэме
Мінчанін уклаў амаль $1 млн у распрацоўку камп’ютарнай гульні, якой няма
Мінчук хацеў падзарабіць у TikTok — зарабіў мінус 10К рублёў
Па тэме
Мінчук хацеў падзарабіць у TikTok — зарабіў мінус 10К рублёў
Амерыканец 6 гадоў бясплатна лётаў на самалётах, выдаючы сябе за бортправадніка
Па тэме
Амерыканец 6 гадоў бясплатна лётаў на самалётах, выдаючы сябе за бортправадніка

Читать на dev.by