Заснавальнік крыптабіржы FTX можа сесці ў турму на 40-50 гадоў
Бок абвінавачвання папрасіў суд прысудзіць Сэма Бэнкмана-Фрыда да працяглага турэмнага тэрміну за крадзеж $8 мільярдаў у кліентаў кампаніі.
Бок абвінавачвання папрасіў суд прысудзіць Сэма Бэнкмана-Фрыда да працяглага турэмнага тэрміну за крадзеж $8 мільярдаў у кліентаў кампаніі.
Бок абвінавачвання папрасіў суд прысудзіць Сэма Бэнкмана-Фрыда да працяглага турэмнага тэрміну за крадзеж $8 мільярдаў у кліентаў кампаніі.
«Нават цяпер Бэнкман-Фрыд адмаўляецца прызнаваць здзейсненае ім няправільным. Яго жыццё ў апошнія гады была прасякнутае недасяжнай прагнасцю і фанабэрыстасцю, амбіцыямі і рацыяналізатарствам, а таксама імкненнем да рызыкі і пастаяннымі азартнымі гульнямі на чужыя грошы», — гаворыцца ў заяве пракуратуры.
Таксама абвінавачванне просіць канфіскаваць $11 мільярдаў на кампенсацыю страт, якія панеслі інвестары FTX і крэдыторы афіляванай з крыптабіржай кампаніі Alameda. Раней прысяжныя прызналі бізнэсмена вінаватым па сямі пунктах абвінавачвання ў махлярстве і змове.
Адвакаты бізнэсмена лічаць, што адэкватным быў бы тэрмін ад 5 гадоў і 3 месяцаў да 6 гадоў і 6 месяцаў. Таксама абарона сцвярджае, што кліенты FTX атрымаюць большую частку грошай назад, а Бэкнман-Фрыд не планаваў прысвойваць сродкі. Абвяшчэнне прысуду па справе намечана на 28 сакавіка, абарона мае намер яго абскардзіць.
Крыптабіржа FTX абвясціла аб банкруцтве ў 2022 годзе, большая частка кліенцкіх сродкаў знікла. Пракуратура лічыць, што гэтыя грошы Бэнкман-Фрыд выдаткоўваў на куплю элітнай нерухомасці і ахвяраванні палітыкам, якія маглі б падтрымаць спрыяльныя для рынку крыптавалют законы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
поделом
Его сейчас старательно отмазывают от тюрьмы демократы, которым он задонатил дофига и которые возвращать донаты есессна не собираются.
видно он вам тоже задонатил. что вы его так отмазываете
Я хочу чтоб этот фродстер сидел и надолго
Редакция, ну ёлы палы! Ну прочитайте вы хоть раз перед публикацией!