Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Заснавальнік Twitter запусціў простую платформу для стварэння АІ-агентаў

Кампанія Block Джэка Дорсі паказала новую платформу пад назвай Goose. Гэта бясплатны оўпэнсорсны інструмент, які спрашчае стварэнне АІ-агентаў на базе самых разнастайных вялікіх моўных мадэляў, ці то DeepSeek, ці то OpenAI, Google або Anthropic.

Пакінуць каментарый

У асноўным агенты, якіх дапамагае рабіць Goose, заточаныя пад распрацоўку софту. Напрыклад, яны могуць дапамагчы з міграцыяй кода, разборам кода новага праекта на невядомай мове праграмавання, з апрацоўкай і рэдагаваннем дакументаў, правядзеннем тэстаў на бэнчмарках, павышэннем метрыкі пакрыцця кода, генерацыяй юніт-тэстаў для функцыяналу і многім іншым.

Goose дазволіць ствараць агентаў, здольных узаемадзейнічаць з рознымі платформамі, напрыклад, з Google Дыскам, Slack і не толькі, адзначаюць у Block. Такія агенты змогуць апрацоўваць карыстальніцкія даныя і перадаваць іх паміж праграмамі, а таксама выконваць дзеянні ад імя карыстальніка ў некалькіх праграмах адначасова.

Goose распаўсюджваецца па ліцэнзіі Apache 2.0, якая дапускае выкарыстанне сэрвісу як у даследчых, так і ў камерцыйных мэтах. Ён сумяшчальны з оўпэнсорсным пратаколам Model Context Protocol (MCP) ад Anthropic, які ёсць наборам API, што спрашчае падключэнне АІ-агентаў да розных рэпазіторыяў даных, бізнэс-праграм і асяроддзяў распрацоўкі.

Падрабязнасці і падручнікі па Goose размешчаныя на Github.

Ужо праз некалькі гадоў асноўную масу карыстальнікаў праграм будуць складаць АІ-агенты
Ужо праз некалькі гадоў асноўную масу карыстальнікаў праграм будуць складаць АІ-агенты
Па тэме
Ужо праз некалькі гадоў асноўную масу карыстальнікаў праграм будуць складаць АІ-агенты
OpenAI запусціла АІ-агента які можа купіць прадукты і зарэзерваваць квіткі замест карыстальніка
OpenAI запусціла АІ-агента, які можа купіць прадукты і зарэзерваваць квіткі замест карыстальніка
Па тэме
OpenAI запусціла АІ-агента, які можа купіць прадукты і зарэзерваваць квіткі замест карыстальніка
Google: до конца года будут протестированы лекарства созданные ИИ, а «миллиарды» ИИ-агентов заставят переосмыслить «Всемирную паутину»
Google: до конца года будут протестированы лекарства, созданные ИИ, а «миллиарды» ИИ-агентов заставят переосмыслить «Всемирную паутину»
По теме
Google: до конца года будут протестированы лекарства, созданные ИИ, а «миллиарды» ИИ-агентов заставят переосмыслить «Всемирную паутину»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.