Заснавальнік «Вікіпедыі» падумвае прыцягнуць ChatGPT да напісання артыкулаў

Заснавальнік «Вікіпедыі» Джымі Уэйлс заявіў, што думае над выкарыстаннем чат-бота ChatGPT для дапамогі ў напісанні артыкулаў.

1 каментарый

Паводле слоў Уэйлса, выкарыстанне ChatGPT дапаможа за год патроіць колькасць артыкулаў на «Вікіпедыі» пры адносна невысокіх выдатках — $1,3 тысячы. Ён прапаноўвае выкарыстоўваць чат-бот для пошуку супярэчнасцей у розных артыкулах «Вікіпедыі», а таксама для параўнанне інфармацыі ў іх.

Акрамя таго, ChatGPT можа быць карысны для пошуку пустых старонак і напісання тэксту да іх пры дапамозе інфармацыі ў інтэрнэце. Пры гэтым Уэйлс асцерагаецца, што памылкі, якія закрадуцца ў артыкулы, могуць з часам падарваць давер да «Вікіпедыі», а самі памылкі будуць перашкаджаць людзям і АІ, якія навучаюцца на даных сэрвісу.

Карыстальнік падманам прымусіў ChatGPT згенераваць працоўны ключ актывацыі для Windows 95
Па тэме
Карыстальнік падманам прымусіў ChatGPT згенераваць працоўны ключ актывацыі для Windows 95
ChatGPT не ўмее збіраць ПК: атрымліваецца вельмі дрэнна
Па тэме
ChatGPT не ўмее збіраць ПК: атрымліваецца вельмі дрэнна
Распрацоўшчык запусціў ChatGPT у MS-DOS на 40-гадовым камп’ютары
Па тэме
Распрацоўшчык запусціў ChatGPT у MS-DOS на 40-гадовым камп’ютары

Читать на dev.by