Ад бункераў да оргій: як страхі вакол штучнага інтэлекту змяняюць жыццё айцішнікаў
У тэхналагічнай індустрыі нарастаюць радыкальныя настроі: адны будуюць прытулкі і прыпыняюць назапашваць на пенсію, іншыя марнуюць усё на асалоду, лічачы, што час чалавецтва набліжаецца да канца. Business Insider апісаў, якіх стратэгій прытрымліваюцца сучасныя айцішнікі.
У тэхналагічнай індустрыі нарастаюць радыкальныя настроі: адны будуюць прытулкі і прыпыняюць назапашваць на пенсію, іншыя марнуюць усё на асалоду, лічачы, што час чалавецтва набліжаецца да канца. Business Insider апісаў, якіх стратэгій прытрымліваюцца сучасныя айцішнікі.
Малады даследчык ШІ, які выступае пад псеўданімам Генры, ацэньвае верагоднасць з’яўлення звышмагутнага і небяспечнага ШІ у бліжэйшыя гады як «50 на 50». Удзень ён працуе ў невялікай лабараторыі ў Каліфорніі, якая займаецца бяспекай ШІ, а ўвечары рыхтуе прытулак для сябе і сваёй сям'і. «Зрабіць біяўкрыццё зусім няцяжка, — тлумачыць ён. — Трэба набыць гатовы герметычны намёт, паставіць фільтры для вады і запасціся ежай і вадой на некалькі гадоў. Усё выйдзе танней за $10 тысяч».
Але праз некалькі тыдняў Генры вырашыў, што гэтага мала. Цяпер ён плануе купіць участак зямлі ў Каліфорніі і ўзвесці капітальныя збудаванні. Яго галоўны сцэнарый — паўстанне суперрозуму: «Калі ШІ пераможа, магчыма, ён захавае крыху эмпатыі. Можа быць, пакіне нас у жывых у нейкім „чалавечым заапарку“. І ўжо лепш жыць у заапарку, чым памерці ад біялагічнай зброі».
Аднак не ўсе рыхтуюцца да апакаліпсісу. Частка айцішнікаў упэўнена, што ШІ вызваліць людзей ад інтэлектуальнай працы і пачнецца эпоха «сацыяльнага капіталу». Біямедыцынская даследчыца Апурва Шрынівасан пасля расстання ў 2024 годзе напісала ў X: «Калі ты разумны, час станавіцца гарачым». Яе аргумент: калі машыны бяруць на сябе працу розуму, прывабнасць і харызма робяцца важнейшымі за інтэлект.
«Я заўсёды любіла разумных мужчын, — кажа яна. — Але зараз, калі інтэлект губляе каштоўнасць, для мяне куды важнейшыя абаянне і асабістая энергія». Гэтая логіка ўсё часцей сустракаецца ў супольнасці тэхнаэнтузіястаў. Прадпрымальнік Сорэн Ларсан прызнаецца: «Мне заўсёды падабаўся фітнэс. І я думаю, што быць гарачым, вясёлым і абаяльным — гэта стане рэдкім рэсурсам, калі ШІ возьме на сябе ўсю інтэлектуальную працу».
Некаторыя айцішнікі змяняюць не стыль жыцця, а фінансавыя звычкі. Былы супрацоўнік OpenAI Дэніэл Кокотайло, аўтар папулярнага эсэ AI 2027, наўпрост заяўляе: «Я перастаў збіраць на пенсію яшчэ ў 2020-м». Прычына простая — ён упэўнены, што ў чалавецтва засталося не больш за дзесяць гадоў. «У мяне ёсць грошы, але я планую траціць іх, а не захоўваць. Я ведаю шмат даследчыкаў, якія робяць тое ж самае», — распавядае ён.
Падобнай пазіцыі прытрымліваецца даследчык Anthropic Трэнтан Брыкен: «Мне цяжка ўявіць свет, дзе ў мяне ёсць грошы, якія проста ляжаць у банку да 60 гадоў, калі ўсё навокал будзе выглядаць зусім інакш».
Частка людзей аддае перавагу геданізму. Даследчыца сэксуальнасці Аэла кажа: «Я люблю ладзіць дзіўныя вечарыны. І калі мы ўсё роўна памрэм, чаму б не зрабіць іх яшчэ больш дзіўнымі, яркімі і вар’яцкімі? Проста трэба рабіць гэта зараз». Яна адкрыта распавядае, што траціць зберажэнні, менш займаецца спортам, спрабуе цяжкія наркотыкі і замарожвае яйкаклеткі «проста дзеля асалоды».
Інвестар Вішал Мэйні выбірае менш радыкальную стратэгію: «Я думаю, нам варта жыць па прынцыпе bucket list — рабіць тое, што для нас сапраўды важна, пакуль у нас ёсць час». Некаторыя бачаць у паніцы вакол ШІ не толькі пагрозу, але і магчымасці. Шведскі прадпрымальнік Ульрык Хорн заснаваў кампанію Fonix, якая прадае гатовыя біяўкрыцці з сістэмай фільтрацыі паветра за $39 тысяч. «Я атрымаў ужо некалькі перадзамоваў, пастаўкі пачнуцца ў 2026 годзе», — кажа ён.
Карціны будучыні спікераў дыяметральна супрацьлеглыя, адзначае выданне. Адны бачаць хуткую гібель чалавецтва, іншыя — «залаты век дастатку». Але аб’ядноўвае іх адно: адчуванне, што вырашальныя гады ўжо пачаліся. «Многія будуць азірацца назад і казаць: чаму я не кінуў працу і не заняўся чымсьці сапраўды важным, пакуль яшчэ быў шанец?» — прызнаецца Генры.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
https://www.instagram.com/reel/DNU_K7HMhTJ/?l=1 😸✊😂