Ад гары Касцюшкі да ўніверсітэта Скарыны: з'явілася культурная карта беларускага замежжа
Ці памятаеце By_Mapka — інтэрактыўную карту, дзе беларусы адзначаюць паслугі, якія могуць прапанаваць у розных гарадах ва ўсім свеце? Яе стваральнікі выпусцілі новы праект — культурную карту беларускага замежжа пад назвай kultmapka.me.
Ці памятаеце By_Mapka — інтэрактыўную карту, дзе беларусы адзначаюць паслугі, якія могуць прапанаваць у розных гарадах ва ўсім свеце? Яе стваральнікі выпусцілі новы праект — культурную карту беларускага замежжа пад назвай kultmapka.me.
Мэта праекта — дапамагчы нават у рэлакацыі адшукаць месцы, звязаныя з Беларуссю, і ўсвядоміць унёсак ураджэнцаў нашых зямель у гісторыю і культуру іншых краін.
Цяпер на карце ўжо больш за 200 пунктаў у 30 краінах — ад Літвы і Польшчы да Аўстраліі і Чылі. Гэта могуць быць знакавыя месцы, помнікі, музеі, магілы і нават горы, названыя ў гонар нашых землякоў. Напрыклад, у Аўстраліі ёсць гара Касцюшкі, а ў Паўднёвай Амерыцы размешчаны горны хрыбет Кардыльера-Дамейка, які носіць імя нацыянальнага героя Чылі, заснавальніка ўніверсітэта ў Сант’яга і вялікага сябра Адама Міцкевіча Ігната Дамейкі.
Таксама на карце можна знайсці месцы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Марка Шагала, Францыска Скарыны, Адама Міцкевіча, Станіслава Манюшкі, Васіля Быкава, Шымона Перэса і многіх іншых вядомых ураджэнцаў беларускіх зямель.
Сэрвіс і апісанні лакацый прадстаўленыя ў беларускай і рускамоўнай версіях. Для зручнасці пошуку большасць артэфактаў мае дакладныя даныя геалакацыі. У перспектыве каманда Kultmapka плануе распрацаваць дадатковую опцыю, якая дапаможа карыстальнікам пракласці самы кароткі маршрут да найбліжэйшага беларускага месца.
Ідэя стварэння такой карты з’явілася ў каманды By_Mapka ў 2022 годзе. Па словах валанцёра праекта Уладзіміра, асноўная складанасць палягала ў зборы і апрацоўцы інфармацыі аб дастатковай колькасці цікавых аб’ектаў: «Прыгожа яе аформіць, растлумачыць, чым гэты культурны аб’ект можа быць цікавы беларусам — гэта даволі складаная задача. Для нас яна была больш складанай і працаёмкай з пункта гледжання часу, чым зрабіць непасрэдна саму карту. Бо каманда ў нас невялікая, ва ўсіх ёсць асноўная праца».
Прыкладна за месяц удалося сабраць больш за 200 пінаў. Але нават гэта — толькі малая частка культурных артэфактаў беларусаў, якія былі раскіданыя па свеце. Таму каманда просіць дадаваць інфармацыю аб знакавых месцах, усталяваных помніках або культурных артэфактах у музеях вашых гарадоў, звязаных з Беларуссю. Пісаць сюды.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання. [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]
Я понял почему такой негатив: Купала это ваш духовный брат :)
Такой же разумнейшый который думал что он вертит спецслужбами и попал под раздачу сам. Искренне желаю разделить его судьбу :)
В чем подмахивание? У тех же французов можно быть частью мировой экономики, политики, культуры и знать про Карла Великого, Великую Революцию, Наполеона. Про которых американцы слабо знают. Питаться в традициях и лучшей кухни мира, при этом не отрицать наличие гамбургеров или пиццы. Слушать Эдит Пиаф и Риану. Пить и коньяк и бренди...
Как по мне, так и глобализация и национальные традиции обогащают друг друга.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Дзякуй за працу, вельмі цікава.
У вас глюк в приложении. Наведите на Вавельский замок, например. Не открываются айтемы потому что их 2.
Актуально на 13:52 Warsaw time, Oct, 7 2023
Пропущена лавочка имени Светланы Алексиевич на Краковских плантах
Э вы хотите ускорить появление лавочки Алексиевич?
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie] про выборы:
Хто з нас думаў, спадзяваўся,
Мой ты, родны браце,
Што такіх мы кандыдатаў
Будзем выбіраці.
Сталін, Молатаў любімы,
Слаўны Варашылаў,
Ды Ежоў, што дыверсантаў
Загнаў у магілу!
Дзякуй!
Я понял почему такой негатив: Купала это ваш духовный брат :)
Такой же разумнейшый который думал что он вертит спецслужбами и попал под раздачу сам. Искренне желаю разделить его судьбу :)
Спроси у своих бабушек-дедушек, во что они верили... Ну а Купала это в первую очередь "А хто там ідзе?"
У вас тутэйшасць працякла
Вы уже определитесь, за глобализмъ вы и подмахивание гигемону?
Или за де-глобализацию и сохранение нац. культуры?
Трусы или крестик?
Аж интересно стало, как одно мешает другому?
Слишком многим надо подмахавать, и ждать в очереди похвалы от белых панов.
Немцы амераканцам подмахивают. Поляки и немцам и американцам и бритам. Бегунки всем вместе выше. В итоге культура может стать вторичной или третичной.
В чем подмахивание? У тех же французов можно быть частью мировой экономики, политики, культуры и знать про Карла Великого, Великую Революцию, Наполеона. Про которых американцы слабо знают. Питаться в традициях и лучшей кухни мира, при этом не отрицать наличие гамбургеров или пиццы. Слушать Эдит Пиаф и Риану. Пить и коньяк и бренди...
Как по мне, так и глобализация и национальные традиции обогащают друг друга.
Тот случай когда человек не может представить себе существование без "подмахивания".
Теория мирового заговора нигде так не популярна, как в РФ и РБ. Белорусский вариант "кругом враги".
не работает в iphone карта не показывается
Пробуй со смартфона Горизонт, предатель.