17% скидка на размещение рекламы на площадках devby — до 20 ноября. Клац!
Support us

Bel_sky. Расказваем пра Bluesky ад Джэка Дорсі, куды беларусы сыходзяць з твітара

Пасля шэрагу, мякка кажучы, супярэчлівых рашэнняў Ілана Маска датычна Twitter карыстальнікі пачалі шукаць альтэрнатыўныя платформы. Адной з іх стала Bluesky — «дзецішча» стваральніка Twitter Джэка Дорсі.

Пагутарылі з беларусам, які цяпер развівае беларускую прастору ў Bluesky, і даведаліся, чым гэтая сацсетка лепшая і горшая за Mastodon.

6 комментариев

Пасля шэрагу, мякка кажучы, супярэчлівых рашэнняў Ілана Маска датычна Twitter карыстальнікі пачалі шукаць альтэрнатыўныя платформы. Адной з іх стала Bluesky — «дзецішча» стваральніка Twitter Джэка Дорсі.

Пагутарылі з беларусам, які цяпер развівае беларускую прастору ў Bluesky, і даведаліся, чым гэтая сацсетка лепшая і горшая за Mastodon.

Што такое Bluesky?

Калі коратка, гэта дэцэнтралізаваная сацыяльная платформа, распрацаваная былым гендырэктарам Twitter Джэкам Дорсі.

Сацсетка мае падобны да Twitter карыстальніцкі інтэрфейс з галоўнай укладкай падпісак і федэратыўным дызайнам. Таксама ў ёй прысутнічае мажлівасць выкарыстання алгарытмічных стужак і гібкай мадэрацыі, магчымасці якой будуць з часам развівацца і павялічвацца.

У Bluesky можна патрапіць толькі з дапамогай інвайт-кода — яго выдаюць новым карыстальнікам прыкладна праз два тыдні на платформе. Плюс у кліента ў гэтай сацсетцы пакуль што няма DM; нельга дадаваць акаўнты ў спісы ці нават посціць паведамленні з gif-камі і відэа (гэта абумоўлена развіццём кліента ў рамках бягучага бэта-тэсціравання).

Акрамя таго, Bluesky у адрозненне ад Twitter выкарыстоўвае дэцэнтралізаваны пратакол АТ, падобны на ActivityPub. Карыстальнікі могуць лёгка змяніць свой handle (нікнэйм) праз уласны сайт, калі гэта карпаратыўны акаўнт — напрыклад, каб пацвердзіць аўтэнтычнасць.

З іншых адметнасцей — у Bluesky пакуль што няма рэкламы. Стваральнікі шукаюць іншыя магчымасці зарабіць, напрыклад, праводзяць раўнды фінансавання платформы.

Хто там ужо ёсць?

Насамрэч, шмат хто, у тым ліку і мы. Таксама, з беларускіх твітарскіх тут прысутнічае «Vožyk», які займаецца перакладамі гумарыстычных ролікаў на беларускую; «Джыпсінкоў»; вядомы стэндапер Міхась Ільін і шмат іншых (пра іх будзе ніжэй).

Адным з тых, хто развівае кам’юніці, — юзер з нікам «Весці з палёў». Ён папрасіў нас не называць ягонага імя з меркаванняў бяспекі, але пагадзіўся адказаць на пытанні.

— Я прыйшоў у «Блюскай», як нi дзіўна, не праз тэхнічныя праблемы ці непрыняцце Маска. Мне наадварот Маск імпануе, але не ва ўсіх момантах, вядома, — кажа наш суразмоўца. — Я прыйшоў сюды, бо зразумеў, што новая пляцоўка — гэта шанец і магчымасць убудавацца ва ўжо відавочную новую беларускамоўную плынь; пабудаваць новую сетку кантактаў, пашырыць свой кругагляд.

І, што вельмі важна, пачаць на новай, магчыма, major-платформе стварэнне супольнасці, якая б мала адназначную і выразную ідэнтыфікацыю Belarus > belarusian language.

— Мяркуючы з вашай актыўнасці на платформе, вы — адзін з тых, хто цяпер «разварушвае» беларускае кам’юніці. А хто яшчэ развівае суполку ў Bluesky?

— На гэты момант усё развіваецца на першым і асноўным серверы — bsky.app

Я займаюся пошукам і запрашэннем на платформу новых людзей. У гэтым мне дапамагаюць іншыя карыстальнікі, якія «ахвяруюць» свае інвайт-коды на агульныя патрэбы суполкі. Таксама раблю так званыя «прывітальныя запісы» (або па-айцішнаму «анбордзінг»), дзе тлумачу навічкам неабходную ўводную інфармацыю (пра гэта напішу ніжэй). Адказваю на пытанні карыстальнікаў пра платформу ў рамках сваіх ведаў. Сачу за абнаўленнем асноўнай афіцыйнай праграмы-кліента Bluesky. Вяду на англійскай мове камунікацыю з распрацоўшчыкамі для платформы з розных краін, калі ёсць патрэбы кам’юніці або маю заўвагі наконт багаў, запросы новых функцый, пытанні па выкарыстанні. Раблю невялікія гайды з малюнкамі па выкарыстаннi інструментаў для платформы.

Аднойчы ўдалося «перавесці» на беларускую мову амерыканскага распрацоўшчыка, калі ён са слоўнікам, але пачаў пісаць па-беларуску, сам, без просьбаў і падказак. Я лічу гэта сапраўдным маленькім поспехам.

Але я проста энтузіяст, валанцёр. У мяне няма адміністрацыйных правоў, і я не займаюся мадэрацыяй, у мяне нават няма адпаведных тэхнічных інструментаў. 

Ад самага пачатку нас было 4 чалавекі. Акрамя мяне — Юля, Вольга і Ігар Трафімовіч. Да ўсіх я адношуся з павагай і адзначаю іх унёсак у агульную справу.

Юля вельмі дапамагла на самым-самым пачатку. Яна выдала мне свой інвайт-код, каб я змог запрасіць на платформу Івана Дубовіка — выдатнага маладога ілюстратара, які робіць яскравыя і надзвычай важныя адукацыйныя карткі са словамі беларускай мовы. Гэта быў першы запрошаны на платформу чалавек, які зрабіў агульную стужку «жывой» з дапамогай сваіх рэгулярных публікацый.

Таксама Юля заўсёды знаходзіць час для таго, каб прывітаць новых карыстальнікаў. Такія, здавалася б, дробязі насамрэч моцна ўплываюць на пачатковае ўспрыманне платформы.

Вольга — першая беларускамоўная карыстальніца, якая зарэгістравалася ў Bluesky. Гэтага дасягнення ўжо не перабіць. Яна ад самага пачатку дапамагала і дапамагае ўзважанымі, карыснымі парадамі па развіцці нашага беларускага кластара — Белска́й (Bel_sky, такую назву я прапаноўваю выкарыстоўваць у дачыненні да беларускамоўнага кам’юніці).

Важная заўвага: тэрмін «кла́стар» не з’яўляецца афіцыйным і не выкарыстоўваецца ў афіцыйных дакументах платформы. Так званыя «кла́стары» і іх карту прапанаваў карыстальнік Jaz на адпаведным сайце. Гэтае слова надалей будзе выкарыстоўвацца ў значэнні візуалізаванага графа, які адлюстроўвае сацыяльнае ўзаемадзеянне акаўнта.

— Ігар Трафімовіч зрабіў для кластара найважнейшую рэч на пачатку нашага развіцця — фід усіх беларускамоўных запісаў і каментароў (фіды, або кастамныя стужкі — інтэгральная частка функцыянавання Bluesky). Ад гэтага і пачалося развіццё кластара. 

Таксама Ігар час ад часу выпраўляе «асноўны» фід, які хутка працуе, але перыядычна патрабуе мэйнтэненсу, бо праз пастаянныя змены платформы можа спыняцца і пераставаць абнаўляцца. Гэта праца, якую ён робіць з уласнага жадання, за што я яму ўдзячны.

Я ўзяў на сябе валанцёрскую актыўнасць па развіцці суполкі. Юля, Вольга і Ігар прымаюць удзел у жыцці кам’юніці ў асноўным як каментатары і, вядома, як стваральнікі запісаў на тыя ці іншыя тэмы. 

На каго тут падпісацца?

На тых, хто ўжо быў згаданы вышэй, у тым ліку і на нашага суразмоўцу «Весці з палёў» і ягоных «калег» — Юлю, Вольгу і Ігара. А таксама на:

І, вядома, можна проста пагартаць спіс падпісак тых, на каго вы ўжо падпісаліся.

Што рабіць навічку на платформе першым чынам? Інструкцыя ад нашага суразмоўцы:

  1. Калі вы наогул не ведаеце, што рабіць пасля рэгістрацыі — напісаць мне, я прадстаўлю вас суполцы і адкажу на любыя вашыя пытанні наконт платформы ў межах сваіх ведаў;
  2. Мінімальна аформіць свой профіль карыстальніка, паставіць аватарку, напісаць у шапцы тую інфармацыю пра сябе, якую лічыце патрэбнай, каб іншыя карыстальнікі змаглі зразумець, цікавыя вы ім ці не;
  3. Далей — нашыя фіды (яны ж стужкі) «BEL» з усімі беларускамоўнымі запісамі і каментарамі:

Усё тры фіды могуць не працаваць з тых ці іншых тэхнічных прычын.

Адкрываеце спасылкі, дадаяце фіды сабе ў падпіскі — «Add to My Feeds». Паслядоўнасцю фідаў у раздзеле «My Feeds» можна кіраваць такім чынам: значок шасцярэнькі ўверсе замацоўваеце патрэбны вам фід першым, і потым такім чынам — усе астатнія з замацаваннем ці без.

  1. Абавязкова звярніце ўвагу на моўныя маркеры, якія выкарыстоўваюцца падчас напісання запісаў і каментароў (больш тут). Таксама зайдзіце ў налады самой праграмы: Advanced > Content languages — і праверце, ці выстаўленая беларуская мова, а таксама мовы, на якіх вы хочаце бачыць адпаведны кантэнт у любых стужках. Калі мова не выстаўленая, вы не пабачыце запісаў і каментароў з адпаведным моўным маркерам!
  2. Ну і падпіска на цікавых вам карыстальнікаў, пра гэты мы ўжо казалі вышэй.

Чаму ўсё ж Bluesky, а не Mastodon?

— Тут трэба адзначыць, што я не з’яўляюся экспертам па Bluesky, AT Protocol, кліентах (праграмах) для Bluesky, — зазначае наш суразмоўца. — Іх (праграм) цяпер насамрэч усяго дзве: Bluesky (афіцыйная), Graysky (неафіцыйная).

Найважнейшымі, на мой погляд, асаблівасцямі Bluesky з’яўляюцца моўны маркер і фід, або алгарытмічная стужка. У Mastodon таксама прысутнічае моўная маркіроўка запісаў і каментароў, але я не ўбачыў (альбо не зразумеў), ці гэта мае значэнне.

У Bluesky гэта бачна адразу — неадпаведныя наладам моўныя запісы і каментары будуць змяшчаць таксама спасылку на выкарыстанне перакладчыка. А неадпаведныя глабальным моўным наладам — наогул не будуць бачныя.

На моўным маркеры пабудаваны ўсе тры (на дадзены момант) стужкі нашага кластара. Яго лёгка выкарыстоўваць падчас стварэння фіда, што адразу дало магчымасць будаваць выключна беларускамоўную прастору. У алгарытмічных стужках закладзены велізарны патэнцыял, які ўжо цяпер дазваляе і персанальна, і калектыўна персаналізаваць кантэнт на платформе пад свае ці агульныя інтарэсы.

На маё меркаванне, Mastodon і Bluesky — гэта не проста дзве сацыяльныя сеткі. Гэта, што найбольш важна, два пратаколы, каб камунікаваць у рамках той ці іншай платформы.

Відавочна, што Mastodon, ActivityPub, Fediverse — больш адкрытыя рэалізацыі і сістэмы. Mastodon выкарыстоўвае ActivityPub — даўно вядомы пратакол, які імплементаваў нават сам W3C. Ну і Mastodon існуе ўжо больш за 7 гадоў. Дакументацыя, зыходны код — усё адкрыта і даступна для выкарыстання, у тым ліку для стварэння ўласных Mastodon-сервераў.

З іншага боку, Bluesky і AT Protocol — новыя сістэмы, якія як сацыяльная платформа і пратакол камунікацыі канчаткова аформіліся наогул толькі восенню 2022 года. Навіны ці нават чуткі пра Bluesky як новую і перспектыўную платформу ад Джэка Дорсі хадзілі па інтэрнэце ўжо даўно. Але дакладна ніхто нічога не бачыў і нават не ведаў.

Bluesky і AT Protocol — гэта адкрытыя, але прапрыетарныя (прыватныя) рэалізацыі. Можна прымаць удзел у распрацоўцы, напісанні кліентаў, развіцці платформы, але пакуль што толькі ў межах асноўнага сервера і пясочніцы. Іншых буйных рэалізацый яшчэ не існуе, калі разглядаць гэта ў рамках так званай федэратыўнай мадэлі ў Mastodon.

Bluesky, у адрозненне ад тэхнічна ўжо значна больш адпаліраванага і зручнага Mastodon, «пахне» і адчуваецца як новая major-платформа — хаця б таму, што за ёй стаіць каманда з распрацоўшчыкамі твітара і Джэкам Дорсі.

Прагрэс за апошнія паўгода-год бачны «простым вокам». Медыйная цікаўнасць да Bluesky відавочна большая. Проста параўнайце на сёння выдачу Google: Bluesky — 273 мільёны рэзультатаў, Mastodon — 166 мільёнаў (гэта лічбы на канец жніўня/пачатак верасня, цяпер яны мусяць быць яшчэ вышэйшымі). І гэта ўсяго праз 5 месяцаў публічнай актыўнасці «Блюская» — супраць 7 гадоў працы «Мастадона»!

Так, гэта па-ранейшаму бэта-тэсціраванне, і так, асноўны афіцыйны кліент яшчэ прымітыўны (але рэгулярна паляпшаецца і абнаўляецца). Але навошта вам добрая тэхналагічная платформа з калянулявой актыўнасцю ў стужцы? Або ўласны сервер з нулявой?

Я паважаю, зычу поспехаў, шырокай базы карыстальнікаў, жывой стужкі беларускаму mastodon-кам’юніці VKL і іншым беларускім інстансам. Але Mastodon, перш за ўсё, мне бачыцца тэхнічнай пляцоўкай для гікаў і тэхнічна адукаваных карыстальнікаў, а ўжо потым усё іншае.

Важным адрозненнем (пакуль што на карысць Mastodon) з’яўляецца поўны кантроль над актыўнасцю ў выпадку, калі гэта асобны, уласна адміністраваны сервер. На «Блюскаі» ўсім кіруе каманда Bluesky. 

— Як на вашую думку, ці будзе вялікі зыход, калі Маск даломіць Твітар/X?

— Сваімі неабдуманымі і нават валюнтарысцкімі дзеяннямі Маск сапраўды запусціў незваротны працэс міграцыі карыстальнікаў з платформы.

Так, Твітар — гэта гігант з велізарнай тэхнічнай інфраструктурай, запасам моцнасці і штатам супрацоўнікаў нават пасля дзвюх хваль звальненняў. Выявілася, што «зламаць» платформу не так ужо і проста — але магчыма, калі кіраўнік прымае хуткія, імпульсіўныя рашэнні якія, як мы ўжо неаднаразова бачылі, даводзіцца «адкочваць» назад.

Змена лагатыпа як вельмі вядомага брэнда таксама, на мой погляд, дзіўнае рашэнне. У сукупнасці ўсе гэтыя дзеянні адмоўна ўплываюць і на карыстальніцкую базу, і на медыйную рэпутацыю платформы.

Я думаю, што да «пункта невяртання» засталося паўтара, два гады — пры захоўванні тэмпу такіх дзіўных і неадэкватных эксперыментаў. Потым, пры негатыўным сцэнары, — зыход асноўнай масы карыстальнікаў і абвал платформы па ўзроўні наведвання. Інертнасць найбуйнейшай платформы можа прадоўжыць «агонію»  яшчэ на некалькі год.

Але Маск — гэта той чалавек, які ўмее рабіць нечаканыя хады, ён яшчэ можа нас неаднаразова здзівіць, і падзеі могуць пайсці іншым шляхам. Пакуль што для «Ікса» яшчэ далёка не ўсё страчана.

«It will be a fun ride», як той казаў. Будзем назіраць за развіццём падзей.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.

Праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут кашалькі.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Сацсетка куды сыходзяць з твітара. АйЦіБарада — пра Mastodon і яе беларускі сервер
Сацсетка, куды сыходзяць з твітара. АйЦіБарада — пра Mastodon і яе беларускі сервер
По теме
Сацсетка, куды сыходзяць з твітара. АйЦіБарада — пра Mastodon і яе беларускі сервер
Як айцішнік перакладае Psiphon Ubuntu і гульні (вам захочацца перайсцi на беларускiя інтэрфейсы!)
Як айцішнік перакладае Psiphon, Ubuntu і гульні (вам захочацца перайсцi на беларускiя інтэрфейсы!)
По теме
Як айцішнік перакладае Psiphon, Ubuntu і гульні (вам захочацца перайсцi на беларускiя інтэрфейсы!)
Читайте также
«Я незаменимый». Считаем, сколько стоит звёздный токсик (кажется, слишком дорого)
«Я незаменимый». Считаем, сколько стоит звёздный токсик (кажется, слишком дорого)
«Я незаменимый». Считаем, сколько стоит звёздный токсик (кажется, слишком дорого)
На них «всё держится», но иногда стоит сесть и подсчитать.
23 комментария
«Ночью сосед с ножом выбивает дверь в ванную — обычная ссора с женой». Епамовец пожил в Азии
«Ночью сосед с ножом выбивает дверь в ванную — обычная ссора с женой». Епамовец пожил в Азии
«Ночью сосед с ножом выбивает дверь в ванную — обычная ссора с женой». Епамовец пожил в Азии
Алексей — тимлид в EPAM, который с весны 2022 года работал в ташкентском офисе компании, а в прошлом месяце переехал в Польшу. Вот его история.
16 комментариев
«Зенит» — любимый». Почему снимать на плёнку — кайф и тренд (но дорогой). Рассказывают айтишники
«Зенит» — любимый». Почему снимать на плёнку — кайф и тренд (но дорогой). Рассказывают айтишники
«Зенит» — любимый». Почему снимать на плёнку — кайф и тренд (но дорогой). Рассказывают айтишники
Медитация с фотоаппаратом, или как ограничения фотоплёнки стали её главными преимуществами.
2 комментария
«Первые года 4 было классно». Сеньор, уже гражданин Австралии, рассказал, как там с айтишкой и пауками
«Первые года 4 было классно». Сеньор, уже гражданин Австралии, рассказал, как там с айтишкой и пауками
«Первые года 4 было классно». Сеньор, уже гражданин Австралии, рассказал, как там с айтишкой и пауками
Рассказывает Михаил*, Senior Software Engineer в офисе одной из известных сетей фаст-фуда в Брисбене.
42 комментария

Хотите сообщить важную новость? Пишите в Telegram-бот

Главные события и полезные ссылки в нашем Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

kek cheburek
kek cheburek Senior CSS Architect в Flex co
-5

День сурка какой-то. В прошлый раз смешно заминусили комментарии где vkl.world на мастодоне назывался мертворождённым мусором. Правда, от минусов мертворождённый мусор живее не стал.

Следующие "убийцы твиттера" повторят его судьбу, а для везучих создателей - может быть и судьбу клабхауса. Может быть жирно так подзаработают.

Пользователь отредактировал комментарий 19 сентября 2023, 10:56

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
5

реальный убийца твиттера уже тут: https://devby.io/news/mask-twitter-budet-brat-s-polzovatelei-nebolshuu-ezhemesyachnuu-platu

kek cheburek
kek cheburek Senior CSS Architect в Flex co
-5

Люди и не таким пользуются и не за такое платят. Любое очищение этой помойки пойдёт на пользу человечеству.

Anonymous
Anonymous
3

Во первых, твиттер не надо убивать- он уже умер. Теперь это Х.
А во вторых, и мастодон, и блюскай живее всех живых, и растут, а вот Х дохнет. И никто не ставит цель "убить Х", они просто дают то, чего в Х нет.

kek cheburek
kek cheburek Senior CSS Architect в Flex co
0

Катаюсь со смеху, живее всех живых 😂😂😂

Дмитрий Иванов
Дмитрий Иванов ФРилансер в Global Freelance

Комментарий скрыт за нарушение правил комментирования.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://devby.io/pages/polzovatelskoe-soglashenie]