Ад звальненняў у тэхнакампаніях выйграюць астатнія галіны
Лік супрацоўнікам, якіх тэхналагічныя кампаніі скарацілі за апошнія месяцы, ідзе на дзясяткі тысяч. Але, як піша Insider, высокааплатныя айцішныя вакансіі ў велізарных колькасцях ёсць у іншых галінах: паводле слоў рэкруцёраў і экспертаў, з якімі гутарыла выданне, асабліва запатрабаваныя ІТ-кадры ў сферы страхавання, аховы здароўя, фінансаў, у рознічным гандлі і дзяржорганах.
Лік супрацоўнікам, якіх тэхналагічныя кампаніі скарацілі за апошнія месяцы, ідзе на дзясяткі тысяч. Але, як піша Insider, высокааплатныя айцішныя вакансіі ў велізарных колькасцях ёсць у іншых галінах: паводле слоў рэкруцёраў і экспертаў, з якімі гутарыла выданне, асабліва запатрабаваныя ІТ-кадры ў сферы страхавання, аховы здароўя, фінансаў, у рознічным гандлі і дзяржорганах.
Паводле даследавання кар’ернага партала Dice, колькасць айцішных вакансій у ЗША за студзень-кастрычнік вырасла на 25% у параўнанні з гэтым жа перыядам летась. Каля 60% з топ-100 кампаній, якія актыўней за ўсё шукаюць ІТ-кадры, былі з нетэхналагічных сектараў, такіх як ахова здароўя, кансалтынг, абаронка і банкаўская справа.
Сёння кампаніі незалежна ад сферы дзейнасці імкнуцца ўкараняць у свае прадукты і працэсы тэхналагічныя рашэнні: мы заказваем ежу анлайн, аплачваем рахункі анлайн, карыстаемся тэлемедыцынай. Усе яны становяцца ў большай ці меншай ступені тэхналагічнымі.
І ім востра патрэбныя навыкі, без якіх цяжка ўявіць ІТ: акрамя ўласна тэхнічных, гэта ўменне вырашаць складаныя праблемы, па-новаму зірнуць на рэчы, прыдумаць новы спосаб рабіць рэчы, праяўляць крэатыў. Усё гэта — неад’емная частка прафесіі распрацоўшчыкаў, проджэкт-менеджараў, дата-саентыстаў, і такія людзі вельмі патрэбныя не толькі ў айці.
Тысячы звольненых айцішнікаў чакаюць у амерыканскім ваенным ведамстве
Рэкруцёры кажуць, што калі раней гадамі суіскальнікі мроілі кампаніямі накшталт Google, Amazon або Meta, то цяпер, на тле масавых звальненняў і высокай канкурэнцыі ў ІТ, шмат хто гатовы шукаць сябе па-за межамі ІТ — нават хоць там не заўжды выдаюць апцыёны і проста ў офісе ёсць пральні. У перыяд эканамічных узрушэнняў прыярытэт ссоўваецца ў бок умоў працы і надзейнасці працы.
Галоўным наймальнікам айцішнікаў застаецца традыцыйная ІТ-галіна, адзначаюць эксперты. Але калі ўлічыць супрацоўнікаў ІТ на мясцовым, штатным і федэральным узроўнях, то даволі буйным з’яўляецца і дзяржсектар, кажуць у профільнай асацыяцыі CompTIA. Сярод іншых «рыбных» месцаў для айцішнікаў там называюць фінансы, кансалтынг і прамысловую вытворчасць.
Паводле даных аналітычнай кампаніі Revelio Labs, амаль ¾ звольненых сёлета супрацоўнікаў знайшлі новую працу на працягу трох месяцаў. А больш за палову на новай працы атрымліваюць больш, чым на старой.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.