Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Трэба быць прасцейшым». Як айцішнікам адмаўляюць, бо яны занадта крутыя

«Оверкваліфайд», «перараслі вакансію», «будзе сумна» — здаецца, адмова: «занадта крутыя для нас», — усё адно адмова, хоць і не так крыўдна. Даведаліся ў чытачоў, якім адмаўлялі, бо яны залішне добрыя — як яно. 

22 каментарыя
«Трэба быць прасцейшым». Як айцішнікам адмаўляюць, бо яны занадта крутыя

«Оверкваліфайд», «перараслі вакансію», «будзе сумна» — здаецца, адмова: «занадта крутыя для нас», — усё адно адмова, хоць і не так крыўдна. Даведаліся ў чытачоў, якім адмаўлялі, бо яны залішне добрыя — як яно. 

«Зраблю ўсю працу за 3 месяцы — а далей будзе сумна»

  • актуальная пазіцыя + досвед: DevOps тэхлід/архітэктар, досвед у ІТ — 17 гадоў
  • пазіцыя на той момант: DevOps цімлід у вялікай кампаніі
  • на якую прэтэндаваў: на аналагічную, кампанія невялікая

— Аднаго разу я атрымаў адмову праз тое, што «перарос» вакансію devops-цімліда, а кар’ерны рост да тэхнічнага дырэктара на гэтай пазіцыі не быў прадугледжаны. У кампаніі выказалі здагадку, што я зраблю ўсю працу за 3 месяцы — «а далей вам будзе сумна». Ад нуды я хутчэй за ўсё звольнюся, вырашылі яны, — і ім зноў прыйдзецца шукаць чалавека. 

Я на той момант займаў пасаду цімліда, але ў кампаніі нашмат большага памеру. І, калі шчыра, не шукаў працы — адгукнуўся проста з цікаўнасці. Я нават думаў, што мяне не возьмуць праз запыты па заробку (хаця агучыў іх яшчэ да інтэрв’ю). А само сумоўе было нейкім занадта лёгкім, не «потным» — калі ты стамляешся, як быццам фізічна вашаваў.

«3+ месяцы шукаеш працу — то недацягваеш, то перацягваеш»

  • актуальная пазіцыя + досвед: UI/UX-дызайнер, 5 гадоў досведу
  • на якую прэтэндаваў: на аналагічную

— Якраз днямі атрымаў вось такі адказ ад кампаніі.

Я мідл з досведам працы 5 гадоў. У апісанні вакансіі наўпрост не было сказана, на які ўзровень яна разлічаная, таму адгукнуўся. Маё рэзюмэ зацікавіла эйчарку — яна так і напісала. Задала колькі пытанняў — мы пагутарылі па чэк-лісце.

Затым эйчарка перадала ўсю інфармацыю менеджару і напісала, што ў выпадку чаго са мной звяжуцца. Я пачакаў тыдзень і вярнуўся з пытаннем сам. Крыўдна! Шукаеш працу 3+ месяцы — але ў «тую самую» кампанію не трапляеш, бо ты то недацягваеш, то перацягваць. Я вызначыў цэннік у $1500: можа, да іх дыяпазону не пасуе?

«Сышоў у праектную дзейнасць, а патрэбны быў «бяры болей, кідай далей»

  • актуальная пазіцыя + досвед: дырэктар па развіцці, 20 гадоў досведу
  • досвед і пазіцыі, калі прызнавалі «оверкваліфайд»: 6-7 гадоў досведу на пасадах ад інжынера да тэхнічнага аналітыка
  • на што прэтэндаваў: на аналагічныя пасады

— Неяк уладкоўваўся на завод General Motors у Санкт-Пецярбургу на пазіцыю энікея/ў падтрымку. Прайшоў сумоўе, і проста ў канцы інтэрв’юеры выдалі: вы для нас «оверкваліфайд». 

Потым яшчэ пару разоў бывала, што проста на рэзюмэ прыходзіла адмова са сціплым: «У вас занадта высокая кваліфікацыя, вам будзе нецікава». Так, у першы раз было крыўдна, што мяне адсеялі, хоць і з фармулёўкай «супер-стар». Але потым я стаў ставіцца да такіх адмоў спакойней і нават з гумарам. Тым больш, што сам я нярэдка хадзіў на сумоўі проста для падтрымання тонусу — і таму адмовы былі чаканыя.

Калі падумаць, то магчыма, у кампаніях хацелі адмовіць «пазітыўна» — і знайшлі такі варыянт. А ў General Motors я быў не да кампаніі, бо ўжо тады ў большай ступені сышоў у праектную дзейнасць, а ім патрэбны быў хтосьці «бяры болей, кідай далей» ад ІТ.

«Такіх інжынераў не могуць загрузіць больш, чым на 1-4 гадзіны на дзень»

  • актуальная пазіцыя + досвед: шматстаночнік з 22 гадамі досведу, «знаёмы амаль з усімі тэхналогіямі, якія з’явіліся ад 2000 года»
  • на што прэтэндаваў: «ніколі канкрэтнай пазіцыі не пазначаю, толькі пералічваю праекты, у якіх удзельнічаў і ў якіх ролях знаходзіўся. А ў працэсе гутаркі вырашаем, чым цікава займацца»

Я — шматстаночнік, звычайна займаюся ўзмацненнем каманды, у якую мяне ўводзяць, ва ўсіх вымярэннях: тэхэкспертыза, аналіз, ТРИЗ, тэставанне, беспасярэдняя распрацоўка UI, бэк, захоўванне і апрацоўка.

Гэта можна ўявіць так: весляры ў чоўне ледзь грабуць і адзін аднаму перашкаджаюць, але на яго ставяць магутны рухавік і бубнача, які адбівае рытм. Човен разганяецца, весляры пачынаюць працаваць зладжана, разумеюць, як веславаць, — і праз які час рухавік і бубнача можна зняць.

Я лічу, формула такая: 1 оверкваліфайд фулстэк-інжынер = камандзе з двух-трох сярэдніх сеньёраў, аднаго аналітыка, двух тэсціроўшчыкаў і ліда. А калі ў нашага інжынера яшчэ развіты кругагляд, у гэтую каманду яшчэ варта дадаць продакт оўнара, то-бок + ТРИЗ. 

І вось да такога чалавека грукаецца ў прыват малады эйчар — і прапаноўвае вакансію на ўмовах у 3-5 разоў горшых, чым ён ужо мае. І нічога, што ў першым жа радку ў спецыяліста ў профілі пазначана: 20 гадоў баявога стажу, што значыць «ведаю і ўмею ўсё». Гэтага эйчар не заўважае. 

І вось сумоўе. Калі клічуць у стартап, то неўзабаве ён пачуе: вы для нас «оверкваліфайд». Бо на такога будзе завязаны ўвесь бізнэс, і трэба будзе з ім дзяліцца. Ды стартапу прасцей на $10-13 тысяч, якія ён запатрабуе, наняць каманду з танных спецыялістаў з невялікім досведам. 

Сярэдняя памерам кампанія таксама наўрад ці возьме гэтага спецыяліста. Калі прыходзяць такія інжынеры, іх не могуць загрузіць больш, чым на 1-4 гадзіны на дзень, бо яны закрываюць свае задачы імгненна, выкарыстоўваючы напрацоўкі мінулых гадоў.

Іншыя за імі папросту не паспяваюць. А яны зноў «оверкваліфайд».

Буйная кампанія можа зацікавіцца такім. Магчыма, прапануе рэлакацыю ў ЗША, як гэта было са мной. На гутарках мне нярэдка казалі: «Табе ў Беларусі рабіць няма чаго». Але мне рэлакейт быў не цікавы. Магчыма, дарма, але я не шкадую пра свой выбар.

Я думаю, што фразу: «Вы нам не пасуеце, бо оверкваліфайд/у нас маладая каманда, а вы — стары», — варта перакладаць так:

  • бюджэт не дазваляе наняць такога спецыяліста, і мы не бачым/не ведаем, як ён сябе пакажа, а рызыкаваць не гатовыя;
  • кандыдат немалады, дасведчаны, але па нейкіх канкрэтных ведах не дацягвае — давайце не будзем яго крыўдзіць;
  • праца адносна простая і яе шмат,але мы думаем, што па кваліфікацыі чалавеку будзе некамфортна працаваць у нас/праект не пасуе, спецыяліст не зможа ў ім раскрыцца;
  • у нашага маладога кіраўніка завышанае пачуццё ўласнай значнасці.

Але ёсць таксама шмат дэталей.

Яшчэ я б дадаў, што эйчары, як правіла, закрываюць толькі «цякучку». А «мацёрых» у асноўным перацягваюць з асабістых знаёмстваў, калі ўмовы прапануюць уладальнікі бізнэсу і кіраўнікі каманд, а не рэкруцёры.

Дарэчы, з усіх сумоўяў, што былі ў мяне, пэўна, самае цікавае ў Fitbit: трэба было ля дошкі нахрапам вырашыць вытворчую задачу і з пункту гледжання архітэктуры, і распрацоўкі. На другім месцы сумоўе ў «Яндэксе» — за гадзіну трэба было вырашыць 3 задачы па алгарытмізацыі, якія звычайныя распрацоўшчыкі вырашаюць каля 5-10 працоўных дзён.

unsplash.com

«Вы нам не пасуеце, трэба быць прасцейшым»

  • актуальная пазіцыя: вядучы інжынер-праграміст, (распрацоўвае софт на мікракантролеры ад 2010 года), аўтар артыкулаў для спецыялізаваных часопісаў
  • пазіцыя на той момант (люты 2022): вядучы інжынер-электронік 
  • на якую прэтэндаваў: інжынер-электронік (праграміст мікракантролераў)

— У лютым я атрымаў вось такі адказ ад адной кампаніі: «Вы нам не пасуеце, трэба быць прасцейшым», — ён прыйшоў праз 3 хвіліны пасля таго, як я адправіў сваё рэзюмэ з суправаджальным лістом.

Назвы кампаніі я ўжо не згадаю. Памятаю, што яна арандавала плошчы ў раёне завода «Гарызонт» і шукала распрацоўшчыка на AVR-мікракантролерах для стварэння абсталявання для квэст-пакояў. У апісанні вакансіі гаварылася, што кандыдат мае валодаць Arduino, знаць праграму Sprint Layout для малявання прымітыўных друкарскіх плат і схем і валодаць яшчэ некаторым софтам — паводле іх спісу.

У суправаджальным лісце я пазначыў, што пералічаным софтам валодаю ў поўнай меры (хаця ў рэзюмэ гэтага і не пазначана), так як пачынаў свой шлях у электроніцы і праграмаванні з гэтых праграм. Адначасна пазначыў, што ў апісанні вакансіі ёсць памылка — такога софту не існуе, а ёсць падобны з розніцай у адну літару. Таксама пазначыў, што валодаю ведамі на больш глыбокім узроўні, чым ім патрабуецца.

І гэта была праўда: досвед распрацоўкі на мікракантролерах AVR, як неабходна ім, у мяне ад 2010 года. Больш за 30 праектаў на розных працах + больш за дзесятак асабістых. На іншых мікракантролерах таксама шмат досведу. Ад 2018 праграмую stm32, ад 2011 — Microchip PIC, ад 2015 — silabs.

Ад 2010 да 2015 года я нават пісаў навучальныя артыкулы па Arduino і AVR у часопісах «Радыё», «Радыёаматар», «Радыёмір», «Радыёкот» і да т. п. Гэта я таксама пазначыў у суправаджальным лісце — са спасылкамі.

«Людзі баяцца браць дасведчанага чалавека — а раптам падседзіць»

— У мяне падобная праблема праз «надта прыгожае» рэзюмэ і вельмі вялікі досвед, які пазначаны ў ім.

Падаючыся на вакансію тэхнічнага дырэктара, я не раз чуў: прабачце, вы нам не пасуеце. Часам быў адказ: у нас малады калектыў — і гэта гучала смешна, мне самому тады было 33 гады. 

Я ўсё ж дапускаў, што справа можа быць ва ўзросце. Або ў недахопе ведаў. Але з часам я зразумеў: людзі тупа баяцца браць дасведчанага чалавека — а раптам падседзіць або створыць нездаровую канкурэнцыю. Але з падобным я сутыкаўся, толькі калі падаваўся ў кампаніі, што працуюць у Расіі і ў Беларусі, для замежных кампаній гэта не характэрна. 

Што ж я рабіў: ставіў эксперыменты. Перамяншаў свой досвед, спрашчаў, скарачаў рэзюмэ, пакідаючы толькі што патрабуе канкрэтная вакансія, а таксама скупыя фразы па тэхнічным боку. І часцей за ўсё праблема вырашалася — тут жа вынікалі водгукі. Часам я і на сумоўі хлусіў пра свой рэальны досвед, перамяншаючы яго.

Как мидлы и сеньоры ищут работу в Беларуси. И находят
Как мидлы и сеньоры ищут работу в Беларуси. И находят
По теме
Как мидлы и сеньоры ищут работу в Беларуси. И находят

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

9

Видно, что у некоторых оверкволифайд инженеров дела с самооценкой обстоят очень хорошо.

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
6

Работаю с таким одним "overqualified". На собеседовании он и паттерны знает, и все бест-практисы, и реюзабл-компонентс - всё-всё-всё. А на деле оказалось что г^&%окодит, копипасты, реюзабл нам только снится, никакого общего подхода к построению приложения - надо трясти дерево - значит надо трясти, что тут думать, надо трясти второе дерево - напишем код для трясения второго дерева. И да, это один и тот же человек, вариант что собеседование проходил за него другой человек - исключается.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 14 снежня 2022, 10:43

chubaka
chubaka null в undefined
2

Возможно, он хороший продажник...

0

судя по вашему комментарию, на проекте куча легаси, нехватка кадров и жесткие сроки. в таких условиях будешь "говнокодить" по требованию. можете сказать, что можно писать сразу хорошо? нет нельзя. лично сталкивался, когда просили код переписать на более медленную и худшую версию ,потому что коллеги из Индии не могли его поддерживать.

0

Да. Есть такое. Все-таки конечно каждое дерево нужно трясти по своему для максимальной продуктивности, но "индусы" такой код не поймут. Нужно искать золотую середину.

1

ооо знакомая тема :)))

из опыта, два шага развития продукта:
Шаг 1. сборка идеи что бы запустить бизнес- нужно все делать максимально быстро, берутся базовые шаблоны разработки без учета масштабирования, абы быстро и дешево сделать, что бы понять можно зарабатывать или нет - простыми словами гов..о код без границ, абы быстрее проверить есть смысл инвестировать в дальнейшее развитие деньги или нет.

Шаг 2. Если поперло - если гов..но код сильно не мешает делать новые фичи за которые платят деньги, пилим их прямо в го..нокоде пытаясь рефакторить. Ждем годик, оцениваем куда проект двигается, выбираем архитектуру которая лучше всего соответствует прогнозам развития и делаем вторую версию, которая либо пишется вообще с нуля, либо хорошо рефакторится первая версия.

Очень сильно повезет, если на старте попадается человек котрый гибкий фундамент заложит, гов..о кода будет значительно меньше

5

Из статьи так и не понял, а в чем проблема у этих инженеров работать в международных компаниях? И по деньгам в несколько раз выше и выбор в пределах своих компетенций шире.
Про задачки от "Яндекса" улыбнуло. Бинарный поиск писать 3-5 дней это мощно.

0

В западных кампаниях проблема оверквалификации еще сильнее. Человеку с PhD в CS сложнее устроиться чем вайтишнику.

Арсений Кравченко
Арсений Кравченко ML Engineer в t.me/partially_unsupervised
1

На чем основывается этот тезис?

Наличия PhD недостаточно для того, чтобы считаться overqualified. Кажется, что люди без опыта, с PhD и посредственными публикациями скорее невостребованными как underqualified.

4

Ерунда. Скорее слишком много PhD на кол-во вакансий исследователя. А как программисты многие выпускники PhD максимум на мидла тянут.

PhD (CS) - это несколько потраченных лет на решение узкой проблемы, где большая часть времени не связана c инженерией. Называть таких людей overqualified может только человек, не работавший с ними и не понимающий сути PhD.

0

...если пишешь бинарный поиск первый раз в жизни, и изобретая его заново, то вполне себе. Я, когда учился, тоже не за 5 минут первый раз его писал.

Аллах  Математик
Аллах Математик Рэппер в Perfect Hip-Hop
0

Совершенно верно!

Если на кодировании ему попались не самые сложные задачки на вайтборде, если на систем дизайн тоже что-то в пределах из рабочего опыта, то это означает лишь одно.

Его собеседовали на фиксированную позицию, которая находится в рамках ожиданий от ставки. Либо соискатель решил опустить яндексодетали. И вот вопрос — почему.

Засыпать человека на систем дизайн при необходимости — проще простого.

4

На втором месте собеседование в «Яндексе» — за час нужно было решить 3 задачи по алгоритмизации, которые обычные разработчики решают около 5-10 рабочих дней.

То есть просто 3 стандартные задачи с собеса или вам особенные выдали?)

0

если про крупные продуктовые конторы типа яндекса, гугла, там скорее всего задачки с упором на алгоритмизацию и т.п., если учитывать что не менее 70% работы над любым проектом - реализация различных способов ввода и передачи данных, большинство инженеров с этим сталкиваются только в университетах и им потребуется время что бы вспомнить с какой стороны к решению задачи подходить.

1

все кто идет на собес в компанию типо яндекса понимаю что будут спрашивать алгоритмы

0

из практики - собес полностью зависит от заявленой квалификации.

на обычной задачке про сортировки 80% кандидатов валятся.

5

Помню, мы тоже как-то собеседовали одного ютуб-блогера/комьюнити фасилитатора.
Потом вместе с рекрутером сидели и думали, как так отказать, чтобы не обиделся.
Тоже сказали про оверквалифайд. Ему так понравилось, что ещё долго нашу компанию и вакансии хвалил в разных чатиках и каналах

Арсений Кравченко
Арсений Кравченко ML Engineer в t.me/partially_unsupervised
4

Персонаж, который знает все и за час решает три задачи, на которые у кого-то уходит 10 дней, рассмешил. Диагноз с дивана: подозреваю, что он довольно сильный чувак, который большую часть карьеры окружает себя не самыми сильными разработчиками, и упивается тем, какой он крутой.

Да стартапу проще на $10-13 тысяч, которые он потребует, нанять команду из дешёвых специалистов с небольшим опытом.

Большинству нормальных стартапов как раз выгоднее, чтобы работу качественно делал один по-настоящему сеньорный человек, чем пучок джунов, чтобы меньше тратить времени на координацию; в стартапах джунов нанимают, когда уже есть достаточно сеньоров, которые могли бы и хотели бы передавать рутину.

3

"Оверквалифайд" сотрудник - зачастую хуже войны. Особенно если он считает себя "оверквалифайд".
Придет такой весь на понтах, сломает процесс, развалит коллектив, заявит что используемый стек говно и нужен новый - хороший.
А потом ему станет скучно и он уволится ну или его уволят.

3

Скажете тоже! Как может сломать процессы и развалить коллектив "1 оверквалифайд фулстэк-инженер = команде из двух-трёх средних сеньоров, одного аналитика, двух тестировщиков и лида. А если у нашего инженера ещё развит кругозор, в эту команду ещё стоит добавить продакт оунера, то есть + ТРИЗ."

А представьте, если ему зеркало поставить?

0

Легко. Часто оверквалифайд - теоретики. Это-же нужно все книжки перечитать, на всех форумах отметиться. Когда же тут работать?
Думаю большая часть безнадежных проектов получается после того как такие оверквалифайд начинают вести "не в ту степь".

0

Два героя "зачапілі"

актуальная пазіцыя + досвед: шматстаночнік з 22 гадамі досведу, «знаёмы амаль з усімі тэхналогіямі, якія з’явіліся ад 2000 года»

Аднім словам "мір-дзвер-мяч"

Калі клічуць у стартап, то неўзабаве ён пачуе: вы для нас «оверкваліфайд». Бо на такога будзе завязаны ўвесь бізнэс, і трэба будзе з ім дзяліцца. Ды стартапу прасцей на $10-13 тысяч, якія ён запатрабуе, наняць каманду з танных спецыялістаў з невялікім досведам.

Бо на такога будзе завязаны ўвесь бізнэс і яго немагчыма адпусціць нікуды. Адпачынак - катастрофа, хвароба - катастрофа, звальненне - катастрофа. Пачне "выламываць рукі" і нічога не можна будзе з тым зрабіць.

На другім месцы сумоўе ў «Яндэксе» — за гадзіну трэба было вырашыць 3 задачы па алгарытмізацыі, якія звычайныя распрацоўшчыкі вырашаюць каля 5-10 працоўных дзён.

Пачуццё ўласнай важнасці зашкальвае.

Адначасна пазначыў, што ў апісанні вакансіі ёсць памылка — такога софту не існуе, а ёсць падобны з розніцай у адну літару. Таксама пазначыў, што валодаю ведамі на больш глыбокім узроўні, чым ім патрабуецца.

І чалавек здзіўляецца, што яму адказалі "трэба быць прасцейшым"?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 15 снежня 2022, 23:36