PandaDoc атрымаў €5 млн

Партугальскі венчурны фонд Índico Capital Partners уклаў €5 млн у PandaDoc. Сродкі стартап з беларускімі каранямі накіруе на ўдасканаленне ШІ-функцыяналу і пашырэнне офіса ў Лісабоне, паведамляе Tech.eu. У Еўропе ў PandaDoc таксама ёсць офісы ў Варшаве і Кіеве.

1 каментарый

СЕО стартапа Мікіта Мікада адзначыў, што вельмі рады партнёрству з Índico. Ён падкрэсліў экспертызу фонду ў сферы ШІ і маштабаванні тэхналагічных кампаній.

PandaDoc заснавалі ў 2013 годзе Мікада і Сяргей Барысюк, які займае пасаду тэхдырэктара. У 2021-м стартап атрымаў статус адзінарога. PandaDoc распрацоўвае воблачную платформу для аўтаматызацыі дакументазвароту, якая дазваляе ствараць, адпраўляць, падпісваць і адсочваць дакументы (кантракты, прапановы, рахункі) з дапамогай электронных подпісаў і шаблонаў. Інтэгруецца з рознымі CRM-сістэмамі, інструментамі для плацяжоў і прадуктыўнасці і выкарыстоўваецца камандамі ў самых розных сферах дзейнасці — продажах, HR, юрыдычных, фінансавых і аперацыйных.

Паводле дадзеных Crunchbase, у суме на сённяшні дзень PandaDoc прыцягнуў каля $57 млн. Але гэта без уліку апошняга раўнда, які стартап правёў у верасні 2021 года прама падчас ліквідацыі ў Беларусі — яго памер не ўдакладняецца. Менавіта тады PandaDoc ацанілі ў $1 млрд. 

Гадавы даход Pandadoc перавысіў $100 млн
Па тэме
Гадавы даход Pandadoc перавысіў $100 млн
PandaDoc с фаундерами-беларусами привлёк инвестиции и стал единорогом
Па тэме
PandaDoc с фаундерами-беларусами привлёк инвестиции и стал единорогом

Читать на dev.by