Спіс тых, каму абмяжуюць выезд за мяжу, вырас

Цяпер там не толькі палітычныя і сілавікі, але і тыя, хто вядзе тэхабслугоўванне дзяржорганаў. 

34 каментарыяў

Палата прадстаўнікоў у другім чытанні прыняла законапраект «Аб змяненні законаў», паведамляе тэлеграм-канал Палаты. Пры яго дапрацоўцы дэпутаты ўнеслі «парадак узгаднення выезду з Рэспублікі Беларусь кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый і працаўнікоў, якія ажыццяўляюць забеспячэнне дзейнасці і тэхнічнае абслугоўванне дзяржаўных органаў, якім дадзены допуск да дзяржаўных сакрэтаў»

Ці то гаворка вядзецца пра супрацоўнікаў, якія валодаюць дзяржсакрэтамі, ці то пра дзяржорганы, якія валодаюць дзяржсакрэтамі, з гэтай фармулёўкі не вельмі зразумела. Тэксту законапраекта ў вольным доступе пакуль няма.

Пра планы пастрожыць выезд за мяжу для некаторых катэгорый грамадзян стала вядома ўлетку 2022 года. У закон «Пра парадак выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь» планавалася дадаць такія абмежаванні:

— выезд «толькі па ўзгадненні з кіраўніцтвам» — для сілавікоў і вайскоўцаў; 

— да паўгода забарона для тых, чый «выезд супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь», на думку КДБ;

— для асоб, «у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў супраць парадку кіравання, — у мэтах забеспячэння выканання пастановы суддзі аб накладанні адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу».


Читать на dev.by