Для паступлення ў ВНУ прыйдзецца здаваць ЦТ і два абавязковыя экзамены
У Беларусі зменяць правілы прыёму ў ВНУ. Адпаведны дакумент будзе апублікаваны да канца гэтага года. Такое рашэнне было прынятае на нарадзе ў Лукашэнкі, піша Белта.
Новыя правілы
Мінадукацыі расказала, як будзе выглядаць працэдура здачы экзаменаў і паступлення ў ВНУ:
- Пасля заканчэння 11 класаў выпускнікі будуць здаваць два цэнтралізаваныя экзамены: адзін, абавязковы, — па рускай або беларускай мове, другі — на выбар. Выбіраць можна будзе з тых прадметаў, па якіх раней прадугледжвалася ЦТ.
- Цэнтралізаваныя экзамены пройдуць у маі — да заканчэння навучальнага года.
- Праводзіць цэнтралізаваны экзамен плануецца па-за межамі школ — у аўдыторыях каледжаў і ўніверсітэтаў. Ужо вызначана каля 100 такіх месцаў.
- Тым, хто паступае ў ВНУ, давядзецца здаваць адзін дадатковы экзамен у форме ЦТ (пасля 12 чэрвеня). Такім чынам, залічаць ва ўніверсітэты будуць паводле вынікаў двух ЦЭ, аднаго дадатковага экзамену ў выглядзе ЦТ і сярэдняга бала атэстата. Тэрміны залічэння ў 2023 годзе будуць такімі ж, як і сёлета.
Читать на dev.by