Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Пацыент з чыпам Neuralink абгульвае здаровых людзей у Mario Kart і Civilization VI

Кампанія апублікавала вынікі эксперыменту па ўжыўленні мазгавога імпланта чалавеку. Ён дазволіў паралізаванаму пацыенту Ноланду Арбау кіраваць курсорам на камп’ютары.

Пакінуць каментарый

У студзені Арбау стаў першым пацыентам Neuralink, які атрымаў мазгавы імплант. У яго цалкам паралізаваныя ўсе канцавіны праз траўму хрыбетніка. Імплантацыя чыпа прайшла ў студзені гэтага года, ужо праз месяц Арбау пачаў рухаць курсор з дапамогай думак. Пакуль для каліброўкі прылады выкарыстоўваюцца камп’ютарныя гульні.

Ад простага перамяшчэння курсора Ноланд перайшоў да гульні ў шахматы на камп’ютары, а затым да стратэгіі Civilization VI і аркады Mario Kart. У апублікаваным роліку ён прызнаўся, што істотна прасунуўся ў хуткасці кіравання персанажамі і аб’ектамі і цяпер можа абыгрываць людзей.

Актыўнасць пацыента паступова расце. Абрау ўзаемадзейнічаў з чыпам на працягу 69 гадзін на тыдзень, з іх 35 гадзін прыпалі на эксперыменты з прыцягненнем спецыяліста Neuralink, 34 гадзіны былі прысвечаныя асабістаму прымяненню імпланта, пераважна на выходных.

Кампанія прызнала, што некаторыя з электродаў, ужыўленых у кару галаўнога мозгу, страцілі з ёй кантакт, праз што знізілася хуткасць перадачы імпульсаў чыпа на вонкавы камп’ютар. Гэта негатыўна адбілася на дакладнасці кіравання курсорам, спецыялісты кампенсавалі гэтую страту праграмным спосабам.

Эфектыўнасць імпланта вымяраецца ў бітах на секунду (BPS). Чып дасягнуў паказчыка ў 8 біт/с, што блізка да вынікаў здаровых людзей, якія выкарыстоўваюць камп’ютарную мыш — 10 біт/с. Neuralink мае намер павысіць эфектыўнасць кіравання імплантам, уключыць пашырэнні магчымасцяў для ўводу тэксту і кіравання рабатызаванымі прыладамі.

Конкурент Neuralink набирает добровольцев для испытания мозговых чипов
Конкурент Neuralink набирает добровольцев для испытания мозговых чипов
По теме
Конкурент Neuralink набирает добровольцев для испытания мозговых чипов
Наступны прадукт Neuralink — чып для аднаўлення зроку
Наступны прадукт Neuralink — чып для аднаўлення зроку
Па тэме
Наступны прадукт Neuralink — чып для аднаўлення зроку
Першы пацыент Neuralink з чыпам у мозгу паказаў як гуляе ў шахматы сілай думкі
Першы пацыент Neuralink з чыпам у мозгу паказаў, як гуляе ў шахматы сілай думкі
Па тэме
Першы пацыент Neuralink з чыпам у мозгу паказаў, як гуляе ў шахматы сілай думкі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.