Першы пацыент Neuralink з чыпам у мозгу паказаў, як гуляе ў шахматы сілай думкі
Кампанія Ілана Маска паказала, як першы пацыент, якому ўжывілі ў мозг чып, гуляе ў анлайн-шахматы.
Кампанія Ілана Маска паказала, як першы пацыент, якому ўжывілі ў мозг чып, гуляе ў анлайн-шахматы.
Кампанія Ілана Маска паказала, як першы пацыент, якому ўжывілі ў мозг чып, гуляе ў анлайн-шахматы.
У трансляцыі на платформе Х прадстаўнік Neuralink паказаў 29-гадовага Нолана Арбо, які восем гадоў таму атрымаў траўму спіннога мозгу і страціў рухомасць усіх канцавін. Пацыент расказаў, што не можа рухаць рукамі і нагамі, а таксама не адчувае нічога ніжэй за ўзровень плячэй.
Паводле слоў Арбо, аперацыя прайшла лёгка, з бальніцы яго выпісалі ўжо на наступны дзень. Пасля трэніроўкі і наладжвання абсталявання ён навучыўся кіраваць курсорам з дапамогай думкі. Ноланда так бударажыла новая магчымасць, што ён прачынаўся, а шостай раніцы і з нецярпеннем чакаў, калі атрымае доступ да ноўтбука.
— Neuralink (@neuralink) March 20, 2024
У часе трансляцыі кампанія паказала, як пацыент гуляе ў шахматы на ноўтбуку, перамяшчаючы фігуры па дошцы курсорам. Мужчыну падабаецца гуляць у шахматы і відэагульню Civilization VI, у якую ён перастаў гуляць пасля няшчаснага выпадку. «Вы [Neuralink] далі мне магчымасць зрабіць гэта зноў, і я гуляў восем гадзін запар», — сказаў ён.
Мужчына так захапіўся анлайн-шахматамі, што з цяжкасцю чакаў моманту, калі акумулятар ужыўленага імпланта зноў зарадзіцца. Зарада хапае на некалькі гадзін бесперапыннай працы, затым яго трэба папаўняць з дапамогай адмысловай падушкі з функцыяй бесправадной зарадкі.
Арбо заўважыў, што тэхналогія кампаніі не пазбаўленая недахопаў, аднак ужо ў цяперашнім выглядзе распрацоўкі Neuralink моцна змянілі яго жыццё. Рэгулятары яшчэ не дазволілі кампаніі правесці аперацыі на іншых добраахвотніках. У будучыні Neuralink плануе заняцца серыйнай вытворчасцю імплантаў і іх устаноўкай.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Это крутая тема. Я когдато баловался - спаял девайс и подключил к свои м мышцам (снаружи) на руках и ногах управляюшие провода и управлял своими руками и ногами с компьютера. Работает на отлично, можно бороться ссамим собой или просто управлять, НО это крайне неприятно в голове (когда рука делает не то, что говорит мозг). Не хватало только прямого управления и обратной связи.