PayPal дазволіў плаціць крыптой
Кампанія абвясціла аб запуску новай функцыі Pay With Crypto, якая дазваляе кліентам аплачваць пакупкі біткойнам, эфірам і іншымі крыптавалютамі непасрэдна пры афармленні замовы.
Цяпер карыстальнікі могуць выбраць аплату крыптавалютай нароўні з картай або банкаўскім рахункам — сэрвіс аўтаматычна канвертуе манеты ў валюту прадаўца, вызваляючы бізнесы ад неабходнасці самастойна працаваць з лічбавымі актывамі і рызыкаваць з-за валатыльнасці курсу.
«У свеце 650 млн карыстальнікаў, якія ўдзельнічаюць у крыптарынку аб’ёмам $3 трыльёны. Мы хочам даць малому бізнесу доступ да гэтай растучай кліенцкай базы», — заявіў кіраўнік напрамку буйных прадпрыемстваў і гандлёвай платформы PayPal Фрэнк Келер.
PayPal падкрэслівае, што запуск Pay With Crypto — частка больш маштабнай стратэгіі па ўкараненні крыптавалют у штодзённае жыццё. Раней кампанія ўжо дазваляла купляць, захоўваць і прадаваць лічбавыя манеты, а таксама супрацоўнічала з Coinbase для запуску крыптавалютных заахвочванняў і падтрымкі стэйблкойна PYUSD.
На старце функцыя даступна карыстальнікам у ЗША, але ў будучыні кампанія плануе пашырыць геаграфію сэрвісу. Зараз падтрымліваецца больш за 100 розных крыптавалют, і спіс будзе павялічвацца.
Читать на dev.by