PBH расшыфроўвалася як «Poland. Business Haven». Што гаворыцца ў справаздачы пра візавы скандал

Найвышэйшая кантрольная палата Польшчы паказала справаздачу пра «візавы скандал». Адная з яго частак прысвечаная праграме PBH — пра гэта паведамляе канал Dzic Pic са спасылкай на іншыя медыя.

19 каментарыяў

Вось што ў прыватнасці напісала пра гэтую справаздачу Wyborcza:

  • Аўдытары негатыўна ацэньваюць той факт, што «пасля 1 сакавіка 2022 года, нягледзячы на абмежаванні ў выдачы віз грамадзянам Расіі, ім усё роўна выдаваліся візы па праграме Poland Business Harbour». Пры канцы 2023 года расійскім грамадзянам было выдадзена 1838 такіх віз.
  • Паводле даных Найвышэйшай кантрольнай палаты, на практыцы атрыманне візы PBH стала самым простым, хуткім і танным спосабам заехаць на тэрыторыю Еўрасаюза. «Роля консула ў працэсе афармлення візы практычна звялася да яе выдачы», — адзначаюць аўдытары. Такім чынам Польшча выдала каля 95,5 тысяч віз беларусам і прадстаўнікам яшчэ 21 краіны.
  • Таксама, паводле звестак палаты, PBH не была прынятая Радай Міністраў і не стала афіцыйнай міністэрскай праграмай.
  • У праграмы не было нават пісьмовай версіі. А матэрыялы для сайта падрыхтавалі за адныя выходныя — і ў першы дзень працы праграма наогул называлася «Poland. Business Haven» (так, менавіта так). Пераклад на рускую рыхтаваў адзін чалавек, які не паспеў паказаць рускамоўную версію ў тэрмін у панядзелак.
  • Аўтары справаздачы пішуць, што праграма Poland Business Harbour магла істотна знізіць дзяржаўную бяспеку краіны.
У Польшчы правяраюць ІТ-кампаніі праз скандал PBH. Відаць, пераехала больш айцішнікаў, чым налічылі памежнікі
Па тэме
У Польшчы правяраюць ІТ-кампаніі праз скандал PBH. Відаць, пераехала больш айцішнікаў, чым налічылі памежнікі

Читать на dev.by