PBH усё? У ВЦ папрасілі забраць дакументы. Пасольства Польшчы ў Мінску пацвярджае
Паводле інфармацыі ІТ-спецыялістаў, якую dev.by пацвердзілі ў пасольстве Польшчы ў Мінску, сёння ў Беларусі спынілі прыём дакументаў на візу PBH.
Зранку ў чатах PBH з’явілася паведамленне ад аднаго з карыстальнікаў пра тое, што яго папрасілі забраць дакументы, якія ён падаў раніцай у ВЦ у Гомелі. У ВЦ спаслаліся на рашэнне польскіх дзяржорганаў, якое дзейнічае ад 26 студзеня. Інфармацыю ІТ-спецыялісту пацвердзілі ў мінскім пасольстве.
dev.by патэлефанаваў у пасольства Польшчы ў Мінску. Там пацвердзілі, што прыём дакументаў на PBH закрыты, і, верагодна, не будзе адноўлены — «праграма PBH закрытая». Парэкамендавалі падаваць дакументы на звычайную працоўную візу па запрашэнні.
Паводле інфармацыі медыя, заявы, якія на момант 24 студзеня 2024 года трапілі ў консульства, будуць разгледжаныя ва ўстаноўленым парадку.
На сайце VFS Global аб’яў па тэме няма, як і на старонцы праграмы PBH на gov.pl.
Візавыя «дапамагатары» адрэагавалі аднымі з першых:
(Дапаўняецца.)
Паводле інфармацыі Rzeczpospolita, ад 2020 года да 30 верасня 2023 года МЗС Польшчы выдала 93 512 віз РВН. З іх 88 529 атрымалі беларусы, 2524 — расійцы, 1471 — украінцы.
У 2023 годзе колькасць выдаваных Польшчай віз PBH скарачалася з кожным кварталам. Пра гэта сведчыць статыстыка МЗС.
— у I квартале 2023 года было выдадзена 15,1 тыс. віз;
— у II квартале — 6,5 тыс.
— у III квартале — 4,8 тыс.
— у IV квартале — 1,6 тыс.
Эксперты называюць гэта наступствам «візавага скандалу», праз які сталі больш жорсткімі праверкі прэтэндэнтаў і павялічылася колькасць адмоў.
«У сувязі з сумневамі адносна атрымання працы і знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Польшча замежнікаў, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі праграмы „Poland.Business Harbour“, а таксама ў кантэксце шырокіх праверачных працэдур у МЗС прыпыненая перадача візавых рэкамендацый у польскае агенцтва інвестыцый і гандлю (PAIH) у консульствы Рэспублікі Польшча», — прыводзіць словы прэс-сакратара польскага МЗС DGP.
Візавы скандал разгарэўся на фоне перадвыбарнай кампаніі пры канцы лета 2023 года. Польскія медыя пісалі пра ўдзел у ім МЗС краіны і індыйскай кампаніі VFS Global, праз сайт якой праходзіла рэгістрацыя слотаў на польскія візы. Перш за ўсё аферы шукалі ў краінах Афрыкі і Блізкага Усходу, але Беларусь таксама была ў справе.
Праграма Poland.Business Harbour дапамагае спецыялістам ІТ-сферы, стартапам, а таксама цэлым кампаніям пераехаць у Польшчу. Каардынатары праграмы — Міністэрства развіцця, Польскае агенцтва інвестыцый і гандлю, GovTech Polska, Канцылярыя старшыні Рады Міністраў, Міністэрства замежных спраў, Польскае агенцтва развіцця прадпрымальніцтва і фонд Startup Hub Poland.
Праграма ўключае выдачу нацыянальнай візы D23, юрыдычную падтрымку пры пераездзе, дапамогу ў кантактах з органамі самакіравання, СЭЗ, інвестарамі, а таксама гранты.
Чытачы, што для вас dev.by?
- Месца сустрэчы з супольнасцю?
- Крыніца навін пра ІТ Беларусі?
- Крыніца любых навін?
- Месца для дыскусіі?
- Пляцоўка для адукацыі і абмену досведам?
- Кар’ерны кансультант?
- Можа, усё пералічанае вышэй? А, можа, нешта іншае?
А хто вы для dev.by?
Супольнасць людзей, якая развівае беларускую ІТ-індустрыю і робіць яе поўнай таленавітых праектаў, цікавых дыскусій і навін. Мы тут, каб трымаць вас у курсе гэтых прыгод. dev.by для нас — гэта ўсё пералічанае вышэй, а яшчэ — праца. Падтрымайце нашую рэдакцыю!
Вашыя грошы даюць нам магчымасць выплачваць заробкі журналістам, менеджарам, распрацоўшчыкам, прадзюсарам — усім тым, хто робіць dev.by. Засапорціць нас можна:
— Праз Patreon
— Праз Donorbox (калі вы ў Беларусі)
— Крыптой, тут гаманцы.
Дзякуй!
Читать на dev.by