Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Пеленг» спрабуе адсудзіць у Расіі $1 млн, «разборкі» засакрэцілі

У Расіі пакрыўдзілі «Пеленг»: ён патрабуе ад мясцовага вытворцы электронікі больш за 3 млн расійскіх рублёў. Абедзве кампаніі супрацоўнічаюць з расійскімі вайскоўцамі, паведамляюць незалежныя беларускія медыя.

2 каментарыя

У Арбітражным судзе Растоўскай вобласці разглядаюцца адразу тры пазовы «Пеленга» да расійскага навукова-вытворчага комплексу «Бортовые интеллектуальные системы». Усе яны былі пададзеныя ў студзені гэтага года, вынікае з даных расійскага сайта «Электроннае правасуддзе».

Агулам беларускае прадпрыемства спрабуе спагнаць суму, эквівалентную крыху больш за 3 млн расійскіх рублёў (паводле курсу Нацбанка Беларусі на 21 красавіка). У двух выпадках гаворка ідзе пра запазычанасць па дамовах, заключаных у студзені і жніўні 2022 года, у трэцім — за 2019 год.

Пакуль што суд разгледзеў толькі адну справу. Працэс быў закрыты, таму рашэнне не апублікавалі.

«Бортовые интеллектуальные системы» вырабляюць радыёэлектронную апаратуру і электронныя друкаваныя платы. Кампанія працуе з Узброенымі сіламі Расіі і ўдзельнічала ў тэхналагічным конкурсе па стварэнні беспілотных транспартных сродкаў.

«Пеленг» таксама супрацоўнічае з расійскім ваенна-прамысловым комплексам. Ён пастаўляе ў суседнюю краіну оптыку для танкаў, баявых машын, супрацьтанкавых комплексаў і сістэм СПА, аўтаматаў, мінамётаў, гранатамётаў.

Завод на 48,9% належыць дзяржаве. З-за расійскай вайны ва Украіне ён знаходзіцца пад санкцыямі ЕС, ЗША, Вялікабрытаніі і Украіны.

Супрацоўніцу «Пеленга» будуць судзіць за заклікі да санкцый
Супрацоўніцу «Пеленга» будуць судзіць за заклікі да санкцый
Па тэме
Супрацоўніцу «Пеленга» будуць судзіць за заклікі да санкцый
В новых списках санкций «Белавиа» «Пеленг» и резидент минского технопарка
В новых списках санкций «Белавиа», «Пеленг» и резидент минского технопарка
Па тэме
В новых списках санкций «Белавиа», «Пеленг» и резидент минского технопарка
Чытайце таксама
КДК выявіў, што бюджэтныя грошы ішлі не ў распрацоўку беларускага электракара, а ў кішэню топ-менеджарам праекта

4 каментарыя
«Хоць я не дурань». Чаму дасведчаны тэхнар паверыў фэйкавым «брокерам ад Альфа-банка»
«Хоць я не дурань». Чаму дасведчаны тэхнар паверыў фэйкавым «брокерам ад Альфа-банка»
«Хоць я не дурань». Чаму дасведчаны тэхнар паверыў фэйкавым «брокерам ад Альфа-банка»
Памятаеце гісторыю пра страту 10К на скам-біржы? Яшчэ адзін чытач распавядае, чаму нават дасведчаны тэхнар можа паверыць скамерам.
5 каментарыяў
Беларуская калонія пераходзіць на расійскі MAX, сваякоў зняволеных прымушаюць таксама
Беларуская калонія пераходзіць на расійскі MAX, сваякоў зняволеных прымушаюць таксама
Беларуская калонія пераходзіць на расійскі MAX, сваякоў зняволеных прымушаюць таксама
4 каментарыя
У НАН раскрылі, што адбываецца з беларускім электракарам
У НАН раскрылі, што адбываецца з беларускім электракарам
У НАН раскрылі, што адбываецца з беларускім электракарам
3 каментарыя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

table
table Table в Database
1

Однажды, когда Корейко обычным размеренным шагом двигался на службу, возле самого «Геркулеса» его остановил нахальный нищий с золотым зубом. Наступая на волочащиеся за ним тесемки от кальсон, нищий схватил Александра Ивановича за руку и быстро забормотал:
— Дай миллион, дай миллион, дай миллион! После этого нищий высунул толстый нечистый язык и понес совершенную уже чепуху. Это был обыкновенный нищий полуидиот, какие часто встречаются в южных городах. Тем не менее Корейко поднялся к себе, в финсчетный зал, со смущенною душой.

0

старэйшыя браты пакрыўдзілі малодшых?