«На пенсіі». Калі экспаты збіраюцца назад у Беларусь
Большасць айцішнікаў-мігрантаў задаволеныя якасцю жыцця ў новай краіне. У Беларусь яны гатовыя вярнуцца на ўмовах, якія пакуль не падаюцца выканальнымі.
Пры гэтым кожны чацвёрты наогул не хоча вяртацца, паказаў наш вялікі рэсёрч.
Многія задаволеныя пераменамі
Больш за 60% айцішнікаў (1,5+ тыс.), што ўдзельнічалі ў апытанні, жывуць і працуюць па-за межамі Беларусі. З іх больш як палова з’ехала з Беларусі ў 2022 годзе.
У асноўным жывуць у Польшчы, Грузіі, Літве (але ёсць і Латвія, Эстонія, Іспанія, Казахстан, Італія, Кіпр, Ізраіль, Вялікабрытанія). Каля 20% зарабляюць да 2 тысяч долараў нета, 40% — да 4 тысяч долараў нета.
Крыху больш за палову экспатаў, якія прынялі ўдзел у апытанні, лічаць, што пераезд «прапампаваў» іх якасць жыцця. Другая палова ці не заўважыла змен, ці пакуль не зразумела, ці думае, што «прасела» (такіх 15%).
Пакуль з часовым ДНЖ
Свежая рэлакейт-хваля ў асноўным паспела атрымаць часовыя ДНЖ або як мінімум падацца (2/3 удзельнікаў анкеты).
Толькі 3% дабраліся да грамадзянства новай краіны. Відавочна, у асноўным яны з’язджалі ў 2020 або раней. Цяпер жывуць, у прыватнасці, у Польшчы, Літве, ЗША, Ізраілі, Нідэрландах, Аўстраліі, Партугаліі.
Кожны дзень чытачы Adviser купляюць падпіску Coursera+. Паспрабаваць
Калі назад?
З планамі на вяртанне ўсё складана: большасць гатовая разгледзець гэтую опцыю, але толькі ў тэорыі і на (пакуль) невыканальных умовах. Можна канстатаваць, што на дадзены момант 90% не збіраюцца назад.
Сваім кейсам некаторыя падзяліліся ў інсайд-полі.
- «Вярнуся, толькі калі здарыцца форс-мажор з роднымі».
- «Давядзецца вярнуцца, калі не падоўжаць ДНЖ у цяперашняй краіне».
- «Вярнуся ў найбліжэйшыя некалькі гадоў пры наяўнасці вакансій у Беларусі».
- «Прыеду толькі пасля дасягнення пенсійнага ўзросту».
- «Толькі пасля заканчэння школы дзецьмі, калі зменіцца палітычная сітуацыя».
- «Калі вайна скончыцца».
- «Часова вярнуўся на некалькі месяцаў. Пастаяннае вяртанне малаверагоднае ў найбліжэйшыя 10+ гадоў».
Читать на dev.by