Perplexity прыцягнуў $200 млн, павялічыў ацэнку

ШІ-стартап Perplexity з беларускім кофаўндарам атрымаў $200 млн пры ацэнцы ў $20 млрд, паведамляе The Information.

1 каментарый

Папярэдні раўнд стартап правёў усяго два месяцы таму. Тады ён падняў $100 млн і быў ацэнены ў $18 млрд.

Perplexity быў заснаваны ў 2022 годзе і распрацоўвае ШІ-пашукавік, які канкуруе з Google. Сярод яго заснавальнікаў — беларус Дзяніс Ярац, які займае пасаду тэхнічнага дырэктара.

Хто ўзначаліў цяперашні раўнд, невядома. За ўвесь час Perplexity прыцягнуў $1,5 млрд.

Паводле інфармацыі TechCrunch, рэгулярны гадавы прыбытак (annual recurring revenue, ARR) стартапа складае каля $200 млн. У жніўні прадстаўнікі Perplexity паведамлялі, што ён перавышае $150 млн.

Таксама ў мінулым месяцы Perplexity прапаноўваў выкупіць Chrome у Google за $34,5 млрд на фоне антыманапольнага разбіральніцтва. Аднак пазней федэральны суд вынес рашэнне, дзякуючы якому аддзяляць браўзэр тэхнагіганту не прыйдзецца.

Perplexity падвоіў ацэнку за паўгода — стартап ацанілі ў $18 млрд
Па тэме
Perplexity падвоіў ацэнку за паўгода — стартап ацанілі ў $18 млрд
Perplexity афіцыйна прапанаваў Google выкупіць Chrome
Па тэме
Perplexity афіцыйна прапанаваў Google выкупіць Chrome

Читать на dev.by