Perplexity з кофаўндарам-беларусам заключыў партнёрства з PayPal

Стартап Perplexity, сярод сузаснавальнікаў якога — беларус Дзяніс Ярац, абвясціў пра партнёрства з плацежным сэрвісам PayPal. Perplexity укараняе магчымасць здзяйсняць пакупкі наўпрост праз інтэрфейс свайго ШІ-пашукавіка.

Пакінуць каментарый

Угода ўзмоцніць пазіцыі Perplexity на рынку ШІ-агентаў, якія абрастаюць усё новымі функцыямі. Цяпер Perplexity будзе не толькі дапамагаць карыстальнікам з выбарам тавараў, але і здзяйсняць для іх транзакцыі.

Карыстальнікі Perplexity Pro змогуць папрасіць ШІ, напрыклад, знайсці патрэбныя тавары, забраніраваць туры і купіць квіткі, а пасля імгненна аплаціць іх праз PayPal або Venmo. Такая опцыя з’явіцца ўжо летам у юзераў з ЗША.

Увесь працэс ад аплаты да выстаўлення рахунку будзе адбывацца праз PayPal дзякуючы прывязцы акаўнтаў. Гэта ліквідуе неабходнасць у паролях і істотна спросціць шопінг, патлумачылі ў Perplexity. У PayPal налічваецца больш за 430 тысяч актыўных акаўнтаў прыкладна ў 200 краінах свету.

Пашукавік Perplexity канкуруе, сярод іншага, з ChatGPT і Google Gemini. У яго ўжо інвеставалі заснавальнік Amazon Джеф Безас, Nvidia і японскі холдынг SoftBank. Стартап блізкі да прыцягнення новага раўнду інвестыцый — ён можа атрымаць $14 млрд пры ацэнцы $500 млн.

Добкін, фаўндар Perplexity: абнавіўся топ-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі
Па тэме
Добкін, фаўндар Perplexity: абнавіўся топ-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі
Perplexity запускае венчурны фонд для стартапаў на ранніх стадыях
Па тэме
Perplexity запускае венчурны фонд для стартапаў на ранніх стадыях

Читать на dev.by