Perplexity падвоіў ацэнку за паўгода — стартап ацанілі ў $18 млрд

ШІ-стартап Perplexity, сярод заснавальнікаў якога — беларус Дзяніс Ярац, прыцягнуў $100 млн пры ацэнцы ў $18 млрд, паведамляе Bloomberg.

Пакінуць каментарый

Паводле крыніц выдання, гэтая ўгода з’яўляецца працягам майскага раўнда, падчас якога ШІ-пашукавік быў ацэнены ў $14 млрд. Па інфармацыі Financial Times, Perplexity яшчэ тады намерваўся дасягнуць ацэнкі ў $18 млрд, але сутыкнуўся з супрацівам інвестараў. У Perplexity адмовіліся ад каментароў.

За апошнія паўтара года стартап прыцягваў інвестыцыі 5 разоў. У пачатку 2024 года яго ацэньвалі ў $500 млн.

Perplexity быў заснаваны ў 2022 годзе. У мінулым годзе стартап патроіў сваю ацэнку з $1 млрд да $3 млрд, а праз некалькі месяцаў зрабіў гэта зноў і да снежня ацэньваўся ў $9 млрд.

У медыя час ад часу з’яўляецца інфармацыя аб тым, што Perplexity плануюць купіць розныя тэхнагіганты, напрыклад Apple і Meta, каб дагнаць ШІ-канкурэнтаў накшталт Google і OpenAI. СЕО стартапа Аравінд Шрынівас не раз яе абвяргаў — ён хоча вывесці Perplexity на біржу.

Добкін, фаўндар Perplexity: абнавіўся топ-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі
Па тэме
Добкін, фаўндар Perplexity: абнавіўся топ-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі
Perplexity запусціў ШІ-браўзер
Па тэме
Perplexity запусціў ШІ-браўзер
АІ-пашукавік Perplexity сабраўся прыцягнуць $1 млрд, каб пацясніць Google
Па тэме
АІ-пашукавік Perplexity сабраўся прыцягнуць $1 млрд, каб пацясніць Google

Читать на dev.by