Perplexity запусціў ШІ-браўзер

Perplexity запусціў Comet — свой першы браўзэр на базе ШІ. З яго дапамогай стартап мае намер пацясніць Google на пошукавым рынку.

Пакінуць каментарый

Пакуль апрабаваць навінку могуць уладальнікі падпіскі Max, якая каштуе $200 у месяц, і невялікая група запрошаных юзераў з ліста чакання.

Галоўны герой Comet — ШІ-пошукавік Perplexity. Ён прадусталяваны і наладжаны па змаўчанні. Таксама ў браўзэры ёсць ШІ-памочнік Comet Assistant для аўтаматызацыі рутынных задач. Ён умее, напрыклад, рэзюмаваць емэйлы і мерапрыемствы ў календары, кіраваць укладкамі, узаемадзейнічаць з вэб-старонкамі ад імя карыстальніка і адказваць на пытанні аб іх змесце.

У сакавіку генеральны дырэктар Perplexity Аравінд Шрынівас казаў, што для Comet рыхтуюць вялікую будучыню. У прыватнасці, стартап хоча «стварыць аперацыйную сістэму, з дапамогай якой можна будзе рабіць практычна ўсё», а ШІ-прадукты Perplexity будуць дапамагаць карыстальнікам у працы з праграмамі і сайтамі.

Раней Шрынівас адзначаў, што ў маі колькасць запытаў у Perplexity дасягнула 780 млн, а пошукавыя прадукты стартапа паказваюць больш чым 20%-ны прырост ад месяца да месяца.

ШІ-браўзэр і доступ да лепшых мадэляў: Perplexity запусціла падпіску за $200 у месяц
Па тэме
ШІ-браўзэр і доступ да лепшых мадэляў: Perplexity запусціла падпіску за $200 у месяц
У Apple абмяркоўваюць набыццё Perplexity, каб замяніць Google у браўзеры
Па тэме
У Apple абмяркоўваюць набыццё Perplexity, каб замяніць Google у браўзеры

Читать на dev.by