Персанажы-мужчыны ў відэагульнях размаўляюць у два разы больш за персанажаў-жанчын

Навукоўцы вывучылі некалькі папулярных апошнімі 10-20 гадамі гульняў і прыйшлі да высновы, што ў іх ёсць значны гендарны дысбаланс.

5 каментарыяў

У рамках даследавання навукоўцы прааналізавалі 50 ролевых гульняў, у тым ліку Mass Effect, The Elder Scrolls V: Skyrim, Final Fantasy XIII, Kingdom Hearts і Star Wars: Knights of the Old Republic. Выявілася, што мужчынскія персанажы прамаўляюць прыкладна ў два разы больш рэплік, ніж жаночыя. Толькі ў 6% вывучаных гульняў сітуацыя была супрацьлеглая і толькі ў 3% выпадкаў у NPC-жанчын было больш за 50% рэплік.

У другарадных персанажаў-жанчын рэплік выявілася істотна менш. Фразы жаночых персанажаў пры гэтым менш разнастайныя, часцей за ўсё яны праяўлялі толькі адную канкрэтную эмоцыю. З 13 тысяч персанажаў было толькі каля 30 небінарных або гендарна-нейтральных персанажаў. Паводле даных навукоўцаў, жанчыны складаюць каля 50% ад агульнай колькасці прыхільнікаў відэагульняў.

Двое японцаў уладкаваліся ў Amazon дзеля крадзяжу гульні да рэлізу. Аднаму гэта ўдалося
Па тэме
Двое японцаў уладкаваліся ў Amazon дзеля крадзяжу гульні да рэлізу. Аднаму гэта ўдалося
«Вядзьмар 3» увайшоў у дзясятку самых прадаваных гульняў у гісторыі
Па тэме
«Вядзьмар 3» увайшоў у дзясятку самых прадаваных гульняў у гісторыі
Nvidia паказала сэрвіс для стварэння прасунутых NPC у гульнях
Па тэме
Nvidia паказала сэрвіс для стварэння прасунутых NPC у гульнях

Читать на dev.by