У ЗША першакурснікам нанава тлумачаць школьную матэматыку: вінаваты ШІ і ковід
Выкладчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта паскардзіліся, што першакурснікам даводзіцца нанова тлумачыць матэматыку сярэдняй школы паралельна з праходжаннем базавых універсітэцкіх курсаў.
Выкладчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта паскардзіліся, што першакурснікам даводзіцца нанова тлумачыць матэматыку сярэдняй школы паралельна з праходжаннем базавых універсітэцкіх курсаў.
Прафесары матэматыкі і прыродазнаўчых навук Каліфарнійскага ўніверсітэта заклікалі кіраўніцтва зноў улічваць SAT і ACT — стандартызаваныя ўступныя тэсты, якія ў ЗША выкарыстоўваюць для ацэнкі падрыхтоўкі абітурыентаў.
У лісце выкладчыкаў гаворыцца, што амаль траціна студэнтаў, якія вывучаюць матэматычны аналіз у першым семестры, дэманструюць «сур’ёзныя прагалы ў падрыхтоўцы».
Аўтары ліста сцвярджаюць, што выкладчыкам даводзіцца адначасова тлумачыць базавую матэматыку і весці ўніверсітэцкі курс, неабходны для інжынерыі, эканомікі, прыродазнаўчых навук і іншых кірункаў, дзе важныя колькасныя навыкі.
«Мы назіраем прагалы ў падрыхтоўцы настолькі сур’ёзныя, што выкладчыкам даводзіцца нанова тлумачыць матэматыку ўзроўню сярэдняй школы», — гаворыцца ў лісце.
Праблема звязана не толькі з ШІ. Пасля пачатку пандэміі каранавіруса многія ўніверсітэты ЗША зрабілі SAT і ACT неабавязковымі, а больш за 90% каледжаў цяпер не патрабуюць гэтыя экзамены пры паступленні. Прыхільнікі адмовы ад тэстаў лічаць, што яны ўзмацняюць няроўнасць, паколькі падрыхтоўка да іх часта дасяжная заможным сем’ям.
Аднак частка элітных універсітэтаў ужо пачала вяртаць абавязковае тэставанне. MIT аднавіў патрабаванне SAT у 2022 годзе, Гарвард і Дартмут — у 2024-м, а Ейл — у 2026-м. Каліфарнійскі ўніверсітэт пакуль прапануе абітурыентам рабіць акцэнт на школьных адзнаках, эсэ і пазакласнай актыўнасці.
На сітуацыю таксама накладваецца масавае выкарыстанне ШІ-інструментаў у вучобе. Выкладчыкі і даследчыкі ўсё часцей папярэджваюць, што чат-боты могуць палягчаць спісванне, зніжаць самастойную працу студэнтаў і скажаць ацэнкі.
Асобныя даследаванні звязваюць актыўнае выкарыстанне ШІ з пагаршэннем крытычнага мыслення і памяці, хаця маштаб доўгатэрміновага ўплыву пакуль застаецца прадметам дыскусій.
Futurism таксама адзначае рост уплыву grade inflation — сітуацыі, калі высокія адзнакі становяцца ўсё больш распаўсюджанымі і горш адлюстроўваюць рэальныя веды студэнтаў. Паводле дадзеных даследаванняў, пасля масавага распаўсюджвання ChatGPT доля адзнак A асабліва вырасла на курсах, дзе прасцей выкарыстоўваць ШІ для выканання заданняў.
Як штучны інтэлект (не) шкодзіць школьнікам — распавядаюць настаўнік і бацькі
Google дадаў у Chrome і амаль адразу выдаліў ШІ-асістэнта для падрыхтоўкі хатніх заданняў. Ці карыстаюцца беларускія школьнікі чат-ботамі і як да гэтага ставяцца настаўнікі і бацькі?
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.