Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Упершыню з’явілася падтрымка пашырэнняў у Android-браўзеры — і гэта не Google Chrome

Google Chrome — бясспрэчны лідар на рынку мабільных і настольных браўзераў на працягу многіх гадоў, але адным з яго галоўных недахопаў на Android застаецца адсутнасць падтрымкі пашырэнняў (хоць падлучыць іх можна абыходнымі спосабамі). Microsoft вырашыла не чакаць канкурэнта і першай запусціла краму пашырэнняў для Edge на Android, піша Android Authority.

Пакінуць каментарый

Microsoft эксперыментуе з плагінамі для мабільнага Edge з пачатку 2024 года — яны былі даступныя ў папярэдніх зборках Canary. Для гэтага трэба было ўключыць схаваны параметр, а стабільная версія Edge для Android падтрымлівала толькі тры пашырэнні.

Цяпер стабільная версія браўзера (v134.0.3124.57) падтрымлівае ўжо 22 пашырэнні, і чакаецца, што іх колькасць будзе расці. На выбар — пашырэнне Dark Reader для пераключэння браўзера ў начны рэжым, менеджар пароляў Bitwarden, VPN-ы NordVPN і Browsec, AIX Downloader для запампоўкі медыяфайлаў, Collabwriting для сумеснай працы над нататкамі і іншыя.

Каб усталяваць пашырэнні, трэба абнавіць Edge і перайсці ў краму праз меню браўзера. Паколькі крама афіцыйная, можна меркаваць, што пашырэнні бяспечныя для загрузкі і выкарыстання. Зараз яна працуе ў рэжыме бэта-версіі — пра гэта сведчыць адпаведная пазнака.

Microsoft теперь требует пройти допрос чтобы оправдаться почему вы хотите Chrome вместо Edge
Microsoft теперь требует пройти допрос, чтобы оправдаться, почему вы хотите Chrome вместо Edge
Па тэме

Microsoft Edge стал вторым по популярности браузером на десктопе

Чытайце таксама
«Вікіпедыя» прымусіла ШІ-кампаніі плаціць за выкарыстанне дадзеных

1 каментарый
Google прапаноўвае ўгоду: Gemini стане больш персаналізаваным у абмен на вашы дадзеныя

Гэты просты спосаб дапамагае павысіць дакладнасць ШІ да 76%

2 каментарыя
ШІ Google стане «мозгам» Siri
ШІ Google стане «мозгам» Siri
ШІ Google стане «мозгам» Siri

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.