У Аргентыне зарыштавалі дваіх расійцаў, якіх падазраюць у кіраванні найбуйнейшай пірацкай бібліятэкай
Паводле звестак Міністэрства юстыцыі ЗША, у аргентынскім горадзе Кордаве былі затрыманыя 27-гадовая Валерыя Ермакова і 33-гадовы Антон Напольскі.

Амерыканскія ўлады лічаць, што гэтыя грамадзяне кіравалі пірацкай анлайн-бібліятэкай Z-Library. Затрыманым выставілі абвінавачванні ў «крымінальным парушэнні аўтарскіх правоў, махлярстве з выкарыстаннем электронных сродкаў сувязі і адмыванні грошай з дапамогай Z-Library».
Мінюст заявіў, што абвінавачаныя нажываліся на пірацкіх даных, часта загружалі на сайт кнігі ўсяго праз некалькі гадзін па іх з’яўленні ў продажы. Цяпер праваахоўнікі адключылі сетку анлайн-даменаў бібліятэкі ў адпаведнасці з пастановай суда, адная версія сайта працягвае функцыянаваць. Z-Library пазіцыянуе сябе як «найбуйнейшая бібліятэка ў свеце», яна «прапануе для спампоўкі больш за 11 мільёнаў электронных кніг».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.