PKO паабяцаў не блакаваць старых кліентаў, але перадумаў? Адпраўляе пушы пра новы дэдлайн. Але ўсё дзіўна
Дзень «ікс» 11 снежня, пасля якога PKO абяцаў блакаваць карткі, пазаду. Мы спыталі беларусаў jak leci.
Дзень «ікс» 11 снежня, пасля якога PKO абяцаў блакаваць карткі, пазаду. Мы спыталі беларусаў jak leci.
Дзень «ікс» 11 снежня, пасля якога PKO абяцаў блакаваць карткі, пазаду. Мы спыталі беларусаў jak leci.
Прачыталі шмат каментароў і не знайшлі (пакуль) ніводнага выпадку блакіроўкі ў сувязі з 19-м пакетам санкцый — ні сярод тых, хто атрымаў пуш-паведамленні, ні сярод тых, хто адкрыў рахунак пасля 24 кастрычніка 2025 года. Многія (калі не большасць) паведамленняў не атрымалі зусім.
Вось што пішуць тыя, у каго ўсё ў парадку:
Зрэшты, гэта не значыць адбой трывогі. Наадварот.
Ёсць нагоды для новай трывогі — гісторыі пра тое, PKO перадумаў пакінуць старых кліентаў у спакоі (а замест гэтага блачыць толькі новых кліентаў без ВНЖ, пра што ён афіцыйна расказаў devby), а таксама новыя званкі і пуш-паведамленні ад банка. У іх PKO называе кліентам свежую дату блакіроўкі картак і анлайн-паслуг — 5 студзеня. Здаецца, банк абзвоньвае ў асноўным тых кліентаў, якія раней атрымалі пуш-паведамленні з патрабаваннем прынесці ВНЖ да 11 снежня. Некаторым апдэйт пра студзень прыходзіць зноў у выглядзе пуша.
Вось што пра студзеньскае адключэнне пішуць кліенты банка:
Мой рахунак адкрыты ў лістападзе, у жонкі — у 2023 годзе. Ёй таксама патэлефанавалі і сказалі пра 5 студзеня. Прычым абяцаюць заблакаваць і асабісты рахунак, і JDG.
Чаму я адкрыў рахунак толькі ў лістападзе? Таму што ў мяне якраз заканчваўся 3-гадовы ВНЖ і Alior Bank, дзе я да гэтага абслугоўваўся 3,5 гады, адмовіў мне. Я адкрыў рахунак у PKO за 2 тыдні да заканчэння ВНЖ, а пуш-паведамленне яны даслалі праз два дні пасля таго, як мая карта пабыту ўжо скончылася. Гэта значыць пайсці ў іншы банк я ўжо не магу.
Аплікацыя Alior пакуль працуе, але пры кожным уваходзе выдае папярэджанне, што мяне могуць заблакаваць у любы момант. А PKO абяцае заблакаваць 5 студзеня.
Які план? Хадзіць у банк і здымаць наяўныя за кватэру плаціць пераводам. Іншага выйсця я не бачу».
Калі коратка: беларуска расказала devby, як пасля пуша пра 11 снежня схадзіла ў банк з дзеючым ВНЖ, яго там нават не паглядзелі, пакінулі рахунак на пашпарце і сказалі, што ўсё окей. Праз хвіліну пасля гэтага аповеду яна атрымала новы пуш — пра 5 студзеня.
У дэталях:
«ВНЖ і пашпарт у мяне актуальныя, рахункі (асабісты + JDG) я адкрывала з абодвума дакументамі ў кастрычніку 2024 года. Карту пабыту яны тады ў рукі дакладна бралі.
Таму я вельмі здзівілася, атрымаўшы пуш-паведамленне пра 11 снежня. Прычым яно прыйшло 10 снежня, за дзень да меркаванай блакіроўкі. Зірнуўшы ў дагавор, я сапраўды выявіла, што там пазначаны мой пашпарт.
12-га я пайшла ў банк, паказала ім паведамленне пра данясенне докаў, пані ў камп’ютары зверыла дадзеныя пашпарта, нумар тэлефона, email, адрас. Я працягнула ёй карту пабыту — яна адказала, што не трэба. Так і сказала на маю працягнутую руку: nie trzeba.
Чаму я наогул не атрымала паведамленне, я не ўдакладніла (а трэба было) — можа, мая картка ў сістэме была ўпісана як дадатковы дакумент? Але навошта было актуалізаваць пашпарт, які яшчэ не сканчаецца, усё роўна няясна.
Пакуль усё працуе, але буду назіраць: людзі пішуць, што блакіроўкі чакаюцца ў студзені».
Заблытаная гісторыя атрымала працяг літаральна праз хвіліну.
— Не паверыце, мне толькі што выслалі гэта:

Яшчэ адзін беларус без ВНЖ перад 11 снежня чакаў перавод на свой рахунак у PKO, адкрыты пяць гадоў таму. Пуш-паведамленняў ён не атрымліваў, але прэвентыўна сам напісаў запыт у банк — ці дакладна з ягоным рахункам усё ў парадку?
І атрымаў стандартны пазітыўны адказ пра 24.10: маўляў, калі рахунак адкрыты раней, няхай пан не турбуецца. Такія суцяшальныя адказы атрымлівалі і іншыя кліенты PKO, але ў першых лічбах снежня. Гэты ж прыйшоў 12 снежня — у дні, калі банк ужо ўсімі сіламі рассылаў новыя, «злыя», паведамленні пра блакіроўкі 5 студзеня.


Мы папрасілі PKO актуалізаваць каментар. Апублікуем, як толькі атрымаем.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Рота подъём! Темку для курятника подвезли!
Пользователь отредактировал комментарий 16 декабря 2025, 15:57
А что тут обсуждать. Все уже обсудили: проблемы индейцев.
Но у девбай появилась долгоиграющая тема с интригой до начала января.